У Магілёўскай вобласці ў найбліжэйшыя гады з’явіцца 14 электразарадных станцый. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 19 верасня 2019 года № 638, якая скарэктавала пералік ЭЗС на першым этапе стварэння дзяржаўнай зараднай сеткі.
Так, да 2021 года ўключна мяркуецца стварэнне 431 ЭЗС у Мінску, абласных цэнтрах і на аўтадарогах катэгорый М і М/Е, у тым ліку ў Магілёве ўвядуць у эксплуатацыю 12 станцый і яшчэ 2 – у вобласці.
Дакумент уносіць змены ў пастанову Савета Міністраў ад 10 кастрычніка 2018 года № 731, якой зацверджана праграма стварэння дзяржаўнай зараднай сеткі для зарадкі электрамабіляў. Яна будзе рэалізоўвацца ў тры этапы. Другі этап арыентаваны на 2022-2025 гады з разліку павелічэння колькасці электрамабіляў да больш чым 10 тыс., трэці – на 2026-2030 гады (пры наяўнасці парку электратранспарту больш за 25 тыс.адзінак).
Усяго да 2030 года прадугледжана стварэнне 1304 ЭЗС, у тым ліку 1224 у населеных пунктах і 80 на ўсіх асноўных аўтамагістралях з адлегласцю паміж дзвюма найбліжэйшымі станцыямі 50-70 км. Мяркуецца таксама ўстаноўка 25 суперхуткіх электразарадных комплексаў у Мінску і гарадах абласнога падпарадкавання, на асноўных аўтамагістралях з адлегласцю паміж дзвюма найбліжэйшымі станцыямі 120-150 км.
Функцыі па стварэнні і развіцці зараднай сеткі для электрамабіляў выконвае дзяржаўны аператар – ПА «Беларуснафта». Фінансаванне праграмы прадугледжана за кошт уласных сродкаў аператара.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.09.2025 - 11:43
Прадстаўнікі кампаніі «Эмі Інтэрнэшнл» азнаёміліся з інвестыцыйным патэнцыялам СЭЗ «Магілёў»
11.09.2025 - 17:57
09.09.2025 - 12:54
Кітайскі рэстаран у Магілёве: сімвал дружбы і супрацоўніцтва
08.09.2025 - 09:18
У Беларусі распрацаваны законапраект аб лічбавым беларускім рублі
01.09.2025 - 13:16
У Беларусі з 1 верасня павялічацца базавая стаўка і заробкі бюджэтнікаў
01.09.2025 - 13:15
У Беларусі з 1 верасня павялічыліся ўсе віды працоўных пенсій