RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскай вобласці праходзіць міжведамасная прафілактычная акцыя «Разам супраць наркотыкаў»

У Магілёўскай вобласці з 20 лютага па 2 сакавіка праходзіць рэгіянальная міжведамасная прафілактычная акцыя «Разам супраць наркотыкаў». Пра гэта распавёў галоўны ўрач УАЗ «Магілёўскі абласны наркалагічны дыспансер», галоўны пазаштатны нарколаг галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Аляксандр Фаставец.

Паводле слоў суразмоўцы, мэтай акцыі з’яўляецца аб’яднанне адміністрацыйных і сацыяльна-грамадскіх рэсурсаў для павышэння эфектыўнасці работы па прафілактыцы спажывання (распаўсюджання) наркатычных сродкаў, курыльных сумесей сярод непаўналетніх.

«Праблема немедыцынскага спажывання наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных і іншых адурманьваючых рэчываў з’яўляецца актуальнай для многіх краін свету, у тым ліку і для Беларусі, – адзначыў Аляксандр Фаствец. – Распаўсюджванне наркаманіі ўяўляе глабальную пагрозу здароўю насельніцтва, эканоміцы, правапарадку і бяспецы. Кіраўніцтвам нашай дзяржавы былі прынятыя значныя намаганні па папярэджанні і спыненні незаконнага абароту наркотыкаў сярод жыхароў нашай краіны».

У выніку прынятых мер за 5 гадоў (з 2015 па 2019 гады) па Магілёўскай вобласці захворванне на наркаманіі знізілася ў групе дыспансернага назірання ў 3 разы (з 61 да 20); у групе прафілактычнага ўліку – на 26% (з 235 да 174). Колькасць непаўналетніх указанай катэгорыі зменшылася з 40 да 2 чалавек.

Станоўчым вынікам шмат у чым спрыяў Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2014 №6 «Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў».

У Магілёўскай вобласці на 1 студзеня 2020 года пад наглядам 926 спажыўцоў псіхаактыўных рэчываў. З іх – 394 хворых наркаманіяй (дыспансерны ўлік); 363 асобы, якія ўжываюць наркатычныя рэчывы са шкоднымі наступствамі (прафілактычны ўлік); 55 хворых таксікаманіяй (дыспансерны ўлік) і 114 асоб, якія ўжываюць таксікаманічныя рэчывы са шкоднымі наступствамі (прафілактычны ўлік). Непаўналетніх наркаманаў па вобласці не зарэгістравана. Пад прафілактычным наглядам толькі адзін непаўнагадовы наркаспажывец.

Найбольшая колькасць зарэгістраваных спажыўцоў псіхаактыўных рэчываў у Бабруйску – 469, Магілёве – 241, Асіповічах – 71.

Наркаманія – гэта цяжкае захворванне, якое пачынаецца з выпадковага (ці пад уплывам, ціскам) прыёму наркотыку з наступным фарміраваннем наркатычнай залежнасці.

Наркотыкі ў стане за некалькі дзён заняволіць волю чалавека і падпарадкаваць яго сабе так, як не можа ні адзін гіпнатызёр або псіхолаг; за некалькі гадоў «выпаліць» чалавека дашчэнту, ператварыць яго ў бездапаможную машыну, усё жыццё якой прысвечана пошуку новай «дозы» і страху перад чарговай ломкай.

Тэлефон гарачай лініі УАЗ «Магілёўскі абласны наркалагічны дыспансер»: 8 (0222) 27 36 42.

Час прыёму званкоў: панядзелак – пятніца з 8.00 да 13.00 – з 14.00 да 17.00.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая