У Магілёўскай вобласці да Дня пажылых людзей праводзіцца мноства мерапрыемстваў. Пра гэта паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама.
«Гэты дзень заўсёды праходзіць пад знакам міласэрнасці, ўсеагульнай увагі, клопату і павагі да грамадзян пажылога ўзросту, – адзначылі суразмоўцы. – Сёння ва ўсіх раёнах вобласці ладзяцца ўшанаванні ветэранаў сістэмы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны рэгіёна, дабрачынныя паказы кінафільмаў, бясплатныя наведванні музеяў, тэатраў для пажылых людзей».
Тэрытарыяльныя цэнтры абслугоўвання насельніцтва праводзяць Тыдзень міласэрнасці, дабрачынныя акцыі «З дабром у кожны дом», «Спяшаемся рабіць дабро», «Дом без адзіноты», «Чысты дом», «Чысты двор», «Добрыя справы», «Падзяліся ўраджаем», «Дары восені – 2019» па аказанні дапамогі пажылым людзям, ветэранам вайны і працы ва ўборцы памяшканняў, асабістых падворкаў, ураджаю на прысядзібных участках, нарыхтоўцы дроў і гародніны на зіму і інш.
У клубах цэнтраў рэгіёна сёння адбудуцца вечары адпачынку, вячоркі, канцэртныя праграмы, агеньчыкі, экскурсіі, паездкі, наведванні храмаў, фотавыставы. У 2 дамах-інтэрнатах, 12 аддзяленнях кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў цэнтраў запланаваны віншаванні ветэранаў працы, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з уручэннем памятных падарункаў і сувеніраў, святочныя абеды, акцыі, выставы творчых работ, прагляд кінафільмаў.
Суразмоўцы расказалі, што сёння на ўліку ў тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Магілёўскай вобласці знаходзіцца больш за 17 тысяч адзінокіх і 85 тысяч адзінока пражываючых грамадзян сталага ўзросту. Пры гэтым найбольш запатрабаванай і эканамічна мэтазгоднай формай сацабслугоўвання з’яўляецца дапамога дома. Сацыяльныя работнікі аказваюць непрацаздольным грамадзянам гарантаваны дзяржавай пералік сацыяльных паслуг, якія дазваляюць працягнуць жыццядзейнасць у звыклых хатніх умовах. Як паказвае практыка, такая форма работы вельмі запатрабаваная. За апошнія 5 гадоў колькасць грамадзян, якія атрымліваюць названыя паслугі, вырасла больш чым на 1 тыс. чалавек і сёння складае 12,6 тыс. пажылых людзей.
Умовы аказання сацыяльных паслуг дома залежаць ад матэрыяльнага і сацыяльнага статусу. Бясплатна такія паслугі прадастаўляюцца адзінокім малазабяспечаным непрацаздольным грамадзянам, на ўмовах частковай аплаты (60 %) адзінокім непрацаздольным грамадзянам з даходамі ніжэй за 200 % бюджэту пражытачнага мінімуму. Астатнім катэгорыям непрацаздольных грамадзян сацыяльныя паслугі дома прадастаўляюцца на ўмовах поўнай аплаты. У Магілёўскай вобласці ўстаноўлены тарыф на сацыяльныя паслугі ў памеры 60 кап. за гадзіну.
У шэрагу выпадкаў з прычыны фізічнага стану пажылога чалавека сацыяльнага абслугоўвання дома недастаткова, падкрэслілі ў камітэце. У такім выпадку на змену сацыяльнаму работніку пры наяўнасці ў пажылога чалавека медыцынскіх паказанняў прыходзіць сядзелка. Тарыф на такую паслугу ўстаноўлены па сацыяльна нізкіх цэнах – Br 1 за гадзіну. Сёння пад патранажам 163 сядзелак знаходзяцца 239 чалавек.
У кожным тэрытарыяльным цэнтры вобласці створаны аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту. Для арганізацыі вольнага часу і зносін, умацавання фізічнага здароўя, развіцця творчага патэнцыялу, уключэння ў розныя формы грамадскага жыцця арганізуюцца гурткі, клубы па інтарэсах, праводзяцца культурна-масавыя, турыстычныя, спартыўна-аздараўленчыя мерапрыемствы. А падтрымаць рухальную актыўнасць дапамагаюць заняткі скандынаўскай хадой. Вялікай папулярнасцю карыстаецца праект «Сацыяльны турызм», які рэалізуецца сумесна з тураператарамі Беларусі. Арганізуюцца курсы па вывучэнні англійскай, нямецкай моў. «Праца гурткоў і клубаў нашых аддзяленняў строга не рэгламентавана. Падчас сумесных абмеркаванняў наведвальнікі і работнікі выбіраюць менавіта тыя кірункі, якія цікавыя ўсім, – растлумачылі суразмоўцы. – Дзейнасць такіх аддзяленняў з’яўляецца стымулам для доўгага і актыўнага жыцця».
У камітэце падкрэслілі: у Магілёўскай вобласці стабільна працуе сістэма пенсійнага забеспячэння. Усе пенсіянеры (а іх больш за 291 тыс.), якія стаяць на ўліку ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне рэгіёна, атрымліваюць пенсіі цалкам і ва ўстаноўленыя тэрміны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.02.2025 - 15:15
Новая экасцежка з'явіцца ў Год добраўпарадкавання ў кожным лясгасе Магілёўскай вобласці
21.02.2025 - 12:58
Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» падвяла вынікі дзейнасці за 2024 год
21.02.2025 - 12:45
Выпускные экзамены у девятиклассников пройдут в школах со 2 по 13 июня
21.02.2025 - 10:46
21.02.2025 - 10:40
Візітка для турзлёту магілёўскай арганізацыі перарасла ў патрыятычны праект да 80‑годдзя Перамогі
21.02.2025 - 09:52
Магілёў уваходзіць у тройку самых азелянёных абласных цэнтраў