У Магілёўскай вобласці прыпынена купанне ў дванаццаці, абмежавана ў адной з 50 афіцыйна вызначаных зон для адпачынку. Пра гэта паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Прадпісанне вынеслі супрацоўнікі санітарна-эпідэміялагічнай службы рэгіёна пасля маніторынгу якасці вады. Спецыялісты адабралі 197 пробаў у адкрытых вадаёмах, 27 з якіх не адпавядалі гігіенічным нарматывам па мікрабіялагічных і санітарна-хімічных паказчыках.
Па выніках лабараторнага кантролю прыпынена купанне дзяцей і дарослых на:
- Грабянёўскім і Пячэрскім вадасховішчах, пляжы на рацэ Днепр у Магілёве;
- сажалцы ў вёсцы Вільчыцы Магілёўскага раёна;
- зоне адпачынку «Баравец» Касцюковіцкага раёна;
- месцах адпачынку каля вадаёма Слабадской і «Пяскі» на рацэ Друць у Бялынічах, «Нежкава» на рацэ Вабіч у вёсцы В. Нежкаў і «Сажалка Дачная» ў вёсцы Няропля Бялыніцкага раёна;
- гарадскіх пляжах №1 «Цэнтральны» і №2 6-га мікрараёна Бабруйска, зоне рэкрэацыі санаторыя «Шыннік» ААТ «Белшына» горада на Бярэзіне.
Абмежавана купанне дзяцей на пляжы санаторыя ім. У.І. Леніна Бабруйска.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
07.07.2025 - 17:41
У Магілёве павіншавалі мам, якія нарадзілі дзяцей у Дзень Незалежнасці
07.07.2025 - 14:42
У Дзень Незалежнасці ў Магілёўскай вобласці нарадзілася 16 малышоў
24.06.2025 - 16:19
Бальніцы і паліклінікі ў асобныя дні ліпеня зменяць графік працы
18.06.2025 - 09:34
Аперацыі на пазваночніку з дакладнасцю да міліметра. Рэвалюцыя ў нейрахірургіі ў Магілёве
16.06.2025 - 09:58