Абласны этап XII Рэспубліканскага конкурсу «Энергамарафон-2019» праводзіцца ў Магілёўскай вобласці з лістапада гэтага года па студзень 2020-га, паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.
Удзельнікамі спаборніцтва могуць стаць навучэнцы і педагогі ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійнай, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі рэгіёна. На конкурс прадастаўляюцца праекты з практычнымі прапановамі па эфектыўным і рацыянальным выкарыстанні энергарэсурсаў ва ўстановах адукацыі і ў побыце. Гэта могуць быць рэкламныя відэаролікі, плакаты, малюнкі, улёткі, відэаматэрыялы і сцэнарыі культурна-відовішчных мерапрыемстваў.
Работы будуць прэзентаваныя ў намінацыях «Праект практычных мерапрыемстваў па энергазберажэнні», «Культурна-відовішчнае мерапрыемства па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў», «Мастацкая праца па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў», «Сістэма адукацыйнага працэсу і інфармацыйна-прапагандысцкай працы ў сферы энергазберажэння ва ўстанове адукацыі».
Мэта мерапрыемства – фарміраванне актыўнай сацыяльнай пазіцыі дзяцей і моладзі па рацыянальным выкарыстанні энергарэсурсаў і беражлівым стаўленні да навакольнага асяроддзя, павышэнне культуры абыходжання з энергарэсурсамі, выяўленне і распаўсюджванне эфектыўнага вопыту работы ўстаноў адукацыі па энергазберажэнні.
Найлепшыя работы будуць прадстаўлены на рэспубліканскім этапе конкурсу ў сакавіку будучага года.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.07.2025 - 17:49
Моладзь Магілёўшчыны прадставіць інтэрактыўную пляцоўку на «Вялікі бард-рыбалцы 2025»
18.07.2025 - 09:34
У вольны час і са сваім інвентаром. Моладзь Беларусі добраўпарадкоўвае Магілёў пасля разгулу стыхіі
05.07.2025 - 17:20
Пераможцам сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла-2025» стала сям'я з Гомельскай вобласці