У Магілёўскай вобласці ў мінулым годзе зарэгістравана 209 суб’ектаў аграэкатурызму, што на 8%, або на 17 сельскіх сядзіб больш, чым у 2017-м. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама.
Найбольш актыўна развіваецца аграэкатурызм у Быхаўскім (35 аграсядзіб), Магілёўскім (35), Асіповіцкім (34), Бабруйскім (22) і Слаўгарадскім (17) раёнах. У мінулым годзе аграсядзібамі прынята больш за 43,9 тыс. турыстаў, заключана 9830 дагавораў, атрымана Вг1,7 млн за прадастаўленыя паслугі ў сферы аграэкатурызму.
«У Магілёўскай вобласці апошнія два гады назіраецца рост колькасці аграсядзіб. Так, у Асіповіцкім раёне прырост за 2017-2018 гады склаў 10 сельскіх сядзіб, у Магілёўскім – 8, Кіраўскім – 5. Дзякуючы рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Ад вытокаў да развіцця», накіраванага на развіццё аграэкатурызму, у Слаўгарадскім раёне на працягу трох апошніх гадоў было адкрыта 8 новых сядзіб, распрацаваны 10 водных, пешых і веласіпедных маршрутаў, праведзена 60 навучальных семінараў і трэнінгаў, выдадзена вялікая колькасць рэкламна-інфармацыйных матэрыялаў», – заўважылі суразмоўцы.
Таксама вядзецца праца па стварэнні новых турпрадуктаў у турыстычным кластары «Край жыватворных крыніцы»: распрацавана 2 велатуры, якія праводзяцца па Магілёўскім, Чавускім і Дрыбінскім раёнах. У стадыі распрацоўкі знаходзяцца веламаршруты па Быхаўскім і Слаўгарадскім раёнах. Таксама рэалізуецца шэраг цікавых праектаў для павелічэння прывабнасці сельскіх сядзіб кластара. У прыватнасці, у аграсядзібе «Шэрая Шыйка» (Магілёўскі раён) прыступілі да стварэння кантактнага міні-заапарка, у аграсядзібе «Ёлкі-палкі» (Быхаўскі раён) распрацавалі для турыстаў незвычайны квэст у стылі мілітары.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
31.03.2025 - 12:28
Аляксей Шарай зацверджаны на пасадзе старшыні Крычаўскага райвыканкама
21.03.2025 - 11:05
У Бабруйску «Белая Русь» распрацоўвае маршрут экскурсіі да 80-годдзя Вялікай Перамогі
21.03.2025 - 10:15
20.03.2025 - 14:38
Леанід Заяц: «У Беларусі робіцца ўсё, каб нашыя людзі жылі камфортна, бяспечна, больш забяспечана»
17.03.2025 - 11:27
У Асіповіцкім гарнізоне здалі чарговы арэндны дом для вайскоўцаў