Урад пашырыў пералік новых вытворчасцей, якія маюць вялікае значэнне для інавацыйнага развіцця Беларусі. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 30 снежня 2019 года № 942 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У пералік, у ліку іншага, увайшлі дадатковыя мерапрыемствы па развіцці інавацыйнай інфраструктуры. У прыватнасці, стварэнне філіяла навукова-тэхналагічнага парка ТАА «ІнКата» ў Магілёўскай вобласці.
У канцы 2018 года таварыству з абмежаванай адказнасцю «ІнКата» прысвоены статус суб’екта інавацыйнай інфраструктуры – навукова-тэхналагічнага парка. Яго ўнікальнасць заключаецца ў аб’яднанні пад адным дахам уласнага канструктарскага бюро, даследчага інжынернага (R&D) цэнтра, цэнтра прататыпавання (металаапрацоўка, пластык, кампазіты, электроніка), а таксама вытворчых кансультантаў, інвестараў і бізнес-ментараў. Кампанія аказвае адпаведныя паслугі стартапам і ўключана ў работу над праектамі ў перадавых галінах навукі і тэхнікі, такіх, як нанатэхналогіі, мікраэлектроніка, аэракасмічныя тэхналогіі, аўтаматызацыя буйных прамысловых аб’ектаў, сілавая электроніка, сельская гаспадарка, медыцынскае абсталяванне, робататэхніка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 09:15
21.11.2025 - 11:17
18.11.2025 - 17:59
Павышэнне эканамічнай бяспекі: у Магілёве адбыўся семінар па падтрымцы айчыннага вытворцы
18.11.2025 - 12:13
Стала вядома, калі ў Магілёўскай вобласці зазіхацяць прылаўкі крам
18.11.2025 - 09:41
Магілёўская вобласць заклала ў стабфонд 18 тыс. тон агародніны і яблыкаў
17.11.2025 - 15:00