У Магілёўскай вобласці за суткі адбылося 3 пажары, адзін з іх скончыўся гібеллю. Пра гэта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі Вольга Нехарошых.
12 сакавіка каля 7 гадзін раніцы жыхары в. Курбакі Краснапольскага раёна ўбачылі дымлівы дах дома і выклікалі ратавальнікаў. Ведаючы, што ў«капкане» можа знаходзіцца 71-гадовы пенсіянер, паспрабавалі ўвайсці ў дом, аднак ён увесь быў напоўнены з’едлівым дымам. Дапамагчы пенсіянеру ўжо было немагчыма. Загінулы пражываў адзін. Паводле слоў суседзяў, не паліў. Прычына пажару ўстанаўліваецца.
За 2 месяцы бягучага года ў вобласці адбылося 108 пажараў, якія забралі жыцці 16 чалавек. Асноўная прычына трагедый–чалавечы фактар, безадказнае і нядбалае стаўленне да пытанняў бяспекі, падкрэсліла Вольга Нехарошых.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.09.2025 - 13:21
29.08.2025 - 09:54
У Магілёўскім раёне правялі акцыю-рэквіем памяці Канстанціна Сіманава
29.08.2025 - 09:35
29.08.2025 - 09:28