Паводле даных на раніцу 6 красавіка, у Магілёўскай вобласці зарэгістравана 16 пацверджаных выпадкаў каранавіруснай інфекцыі. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў.
За апошнія суткі захворванне выяўлена ў 11 чалавек. З іх 10–гэта кантакты першага ўзроўню, якія знаходзіліся ў лячэбных установах рэгіёна. Таксама ў ліку тых, хто захварэў – студэнтка, якая прыехала з Віцебскай вобласці. «Гэта інфармацыя пацвярджае правільнасць абранай стратэгіі па ізаляцыі найбліжэйшых кантактаў пацыентаў з каранавірусам», – падкрэсліў Аляксандр Старавойтаў.
Ён звярнуў увагу, што ўсе хворыя абследаваныя, праведзены ўвесь спектр супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў. Сёння яны знаходзяцца на стацыянарным лячэнні ў Магілёўскай інфекцыйнай бальніцы і Бабруйскай цэнтральнай бальніцы. Усяго пад наглядам у сувязі з каранавірусам у медустановах рэгіёна лічацца 179 чалавек.
«У асноўным у Магілёўскай вобласці мы маем завезеныя выпадкі каранавіруснай інфекцыі, – расказаў Аляксандр Старавойтаў. – Некаторыя пацыенты вярнуліся з Расіі, дзе працавалі ці былі на выездзе. Некалькі чалавек прыехала з Віцебскага рэгіёна, у тым ліку ўрачы, якія праходзілі там павышэнне кваліфікацыі». У геаграфічным плане адзначыліся Крычаў, Слаўгарад, Кіраўск, Бабруйск, Магілёў і Магілёўскі раён.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.07.2025 - 14:46
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка прадставіў новага кіраўніка Горацкага раёна
27.06.2025 - 15:55
«Зыходзячы з вастрыні бягучага моманту». На чым Прэзідэнт заклікаў засяродзіцца краіны ЕАЭС
24.06.2025 - 14:24
22.06.2025 - 10:43