У Магілёўскай вобласці, паводле даных на раніцу, зарэгістраваны першы пацверджаны выпадак кнавіруснай інфекцыі. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла намеснік галоўнага ўрача Магілёўскай інфекцыйнай бальніцы, галоўны пазаштатны інфекцыяніст галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Ірына Бас.
«Гэта жыхарка Крычава 33 гадоў, якая была ў працяглай камандзіроўцы ў Віцебску. Зараз яна цалкам абследаваная, праведзены ўвесь спектр супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў. Жанчына знаходзіцца ў Магілёўскай інфекцыйнай бальніцы і атрымлівае неабходнае лячэнне. Яе стан стабільны», – расказала суразмоўца.
Ірына Бас дадала, што праведзена абследаванне ўсіх кантактных асоб. «На раніцу атрыманы ўсе адмоўныя вынікі. На сённяшні дзень у Крычаве праходзяць супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
27.06.2025 - 15:55
«Зыходзячы з вастрыні бягучага моманту». На чым Прэзідэнт заклікаў засяродзіцца краіны ЕАЭС
24.06.2025 - 14:24
22.06.2025 - 10:43
21.06.2025 - 18:48
Анатоль Ісачанка: у гэтых злачынстваў няма тэрміну даўніны, іх нельга забыць і немагчыма дараваць
19.06.2025 - 18:07