RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскай вобласці засталося ўбраць менш за 5% плошчаў збожжавых і зернебабовых культур

У Магілёўскай вобласці завяршаецца ўборка збожжавых і зернебабовых культур. Засталося менш за 5% запланаваных плошчаў. На палях Бабруйскага, Быхаўскага, Глускага, Кіраўскага, Клічаўскага, Касцюковіцкага, Асіповіцкага раёнаў збожжаўборачныя камбайны ўжо справіліся з вызначаным заданнем, як паведамілі карэспандэнту сайта ў камітэце сельскай гаспадаркі і харчавання аблвыканкама.

Паводле аператыўных звестак на сённяшнюю раніцу, хлебаробы Прыдняпроўскага краю намалацілі больш за 1 млн. 24 тыс. т ураджаю-2020. У сярэднім кожны гектар збожжавых і зернебабовых культур аддзячыў іх працу 34,3 цэнтнерамі залацістай прадукцыі, што амаль на 7,5 цэнтнераў вышэй за леташні. Зжата 95,6% плошчаў, якія падлягаюць уборцы.

Аграрыі Магілёўскага і Шклоўскага раёнаў па намалоце значна пераўзышлі статысячную мяжу. Зусім нямнога не хапае, каб дасягнуць яе, горацкім паляводам. Самая высокая ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых у вобласці традыцыйна ў шклоўскіх земляробаў. Ім пакарыўся рубеж у сярэднім па раёне – 45,6 цэнтнера з гектара.

Разам з завяршэннем уборкі збожжавых працягваецца шэраг іншых важных работ. Для забеспячэння жывёлагадоўлі ў гаспадарках Магілёўскай вобласці трэба будзе нарыхтаваць 140 тыс. т сена, 1604 тыс. т сенажу і 2173 тыс. т сіласу. Калі планы па сенажу ўжо перавыкананыя і блізкія да выканання па сене, то трэба будзе яшчэ вялікая праца па нарыхтоўцы сіласу з кукурузы. На раніцу сена мелася 126,1 тыс. т, 1737 тыс. т сенажу, з іх зернесенажу – звыш 34,1 тыс. т,98 тыс. т сіласу, кармоў у палімернай упакоўцы – 102,2 тыс. т. У цэлым жа па вобласці нарыхтавана 569 тыс. т кармавых адзінак. На ўмоўную галаву жывёлы, без уліку свіней і птушкі, выходзіць па 14,82 цэнтнера кармавых адзінак, што на 1,6 вышэй за леташні ўзровень на гэты час.

Важнай крыніцай кармоў з’яўляецца і кукуруза. На палях рэгіёна кукуруза была пасеяна на плошчы каля 135 тыс. га, у тым ліку на зерне – 37 тыс. га. Гэтыя пасевы трэба будзе прыбраць і атрымаць якасныя кармы. Большая частка рэгіёнаў вобласці прыступіла да ўборкі «каралевы палёў» на сілас і зялёны корм. У сярэднім па рэгіёне кожны гектар дае 224 цэнтнераў зялёнай масы.

Падыходзіць да завяршэння сяўба азімага рапсу. Актыўна вядзецца ўборка саломы з палёў, запрасаваныя рулоны звозяцца для захоўвання.

Лён выцераблены амаль ва ўсіх льнасеяльных рэгіёнах, акрамя Круглянскага і Шклоўскага. Сярэдняя ўраджайнасць ільнонасення па вобласці складае 4 цэнтнеры з гектара. У Горацкім і Мсціслаўскім – па 5 цэнтнераў. Працягваецца пераварочванне стужак лёну, нарыхтоўка трасты.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая