Рус Бел Eng 中文

У Магілёўскім аблвыканкаме падвялі вынікі «гарачай лініі» па вывучэнні пытання забеспячэння насельніцтва даступнымі і якаснымі лазневымі паслугамі

У верасні бягучага года ў Магілёўскім аблвыканкаме было арганізавана правядзенне «гарачай тэлефоннай лініі» па вывучэнні пытання забеспячэння насельніцтва рэгіёна даступнымі і якаснымі лазневымі паслугамі. На працягу месяца грамадзяне выказвалі меркаванне аб арганізацыі работы лазняў і душавых у дачыненні да населенага пункта па месцы іх пражывання, а таксама звярталіся з прапановамі па паляпшэнні дзейнасці ў акрэсленым кірунку.

Падчас тэлефоннай лініі паступіла 37 званкоў па вышэйназванай тэматыцы, паведамілі ва ўпраўленні па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама. Найбольш актыўнымі былі жыхары Асіповіч і Асіповіцкага раёна (11 зваротаў), Глуска і Глускага раёна (6), Магілёва (5), Магілёўскага раёна (4), Мсціслава і Мсціслаўскага раёна (3), Шклова і Шклоўскага раёна (3), Чэрыкаўскага раёна (2). Па адным званку зафіксавана ад насельніцтва Крычава, Клімавіцкага і Бабруйскага раёнаў.

Заяўнікі прасілі аказаць садзейнічанне ў аднаўленні працы лазняў у такіх населеных пунктах, як агр. Катка Глускага раёна, Вейна і Мяжысеткі, в. Амхавая Магілёўскага раёна, агр. Мазалава Мсціслаўскага раёна, в. Гарадзец Шклоўскага раёна, агр. Вярэйцы Асіповіцкага раёна, Асіповічы (раней знаходзілася на балансе транспартнага РУП «Магілёўскае аддзяленне чыгункі»).

Паступалі прапановы грамадзян аб змене графікаў працы лазняў, адкрыцці ў іх буфетаў, цырульняў, неабходнасці выканання рамонтных работ у будынках. Грамадзяне таксама скардзіліся на высокі кошт памывак, адсутнасць ільгот для пенсіянераў.

Усе заўвагі і прапановы па якасці прадастаўляемых лазневых паслуг сфарміраваны ў асобны пералік і, па даручэнні кіраўніцтва аблвыканкама, накіраваны па прыналежнасці для разгляду і прыняцця мер у адпаведнасці з патрабаваннямі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва».

Праца аблвыканкама па вывучэнні меркавання насельніцтва аб якасці паслуг у розных сферах будзе працягнута. Сачыце за навінамі ў рубрыцы «Вывучаем меркаванне насельніцтва».

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая