У «Магілёўскім Мэбелаін марафоне» прыняло ўдзел больш за 5 тыс. чалавек. Пра гэта паведамілі ў аддзеле спорту і турызму гарвыканкама.
Спартыўнае свята прайшло ў самым цэнтры горада – на плошчы Славы. Яго удзельнікі прабеглі па найпрыгажэйшых месцах Магілёва.
Індывідуальныя спаборніцтвы ўключалі тры дыстанцыі. У марафоне 42 км 195 м сярод мужчын першым стаў Багдан Семонавіч (Кіўшавата, Украіна), які пераадолеў адлегласць за 2 гадзіны 24 хвіліны 55 секунд. Другім прыбег Юрый Катараў (Магілёў, 2.25.19), трэцім – Дзмітрый Грыгор’еў (Баранавічы, 2.26.41). Сярод жанчын перамогу святкавала Марына Даманцэвіч (Наваполацк, 2.45.26). Серабро дасталася Вользе Камінскай (Магілёў, 2.47.13), а бронза – Ірыне Лапіцкай (Беларусь, 2.55.57). Дарэчы, самымі ўзроставымі ўдзельнікамі забегу на 42 195 м былі 68-гадовыя расіяне Міхаіл Лабанаў і Леанід Лазунько.
Дыстанцыю ў 10 км першым прабег Сяргей Платонаў (Магілёў, 32.02). Трохі адстаў Вячаслаў Скудны (Магілёў, 32.27). Трэцюю пазіцыю заняў Раман Адамовіч (Беларусь, 32.37). Сярод жанчын вікторыя ў Ніны Савінай (Бабруйск, 36.08). Другое месца заняла Кацярына Эціна (Магілёў, 39.06), трэцяе – Таццяная Рагачова (Магілёў, 42.43).
4 км за 12 хвілін 17 секунд пераадолеў Дзмітрый Савін з Бабруйска. Гэты час прынёс яму бясспрэчную перамогу. Гэту адлегласць другім прабег Вадзім Галуза (Мінск, 12.50), трэцім – Аляксей Нікіфарэнка (Беларусь, 12.55). Найлепшай сярод жанчын таксама была бабруйчанка – Людміле Рудзько спатрэбілася 14 хвілін 33 секунд, каб стаць пераможцай на дыстанцыі. Серабро забрала Наталля Севярынцава (Магілёў, 15.12), бронзу – Таццяна Халдоба (Магілёў, 15.22).
У межах марафону ўпершыню ў Беларусі адбыўся «Марафон на 4-х». Для юных аматараў спорту ў дзень марафону прайшоў дзіцячы забег. Працавалі розныя актывацыі, зона фудкорт, праводзіліся конкурсы з прызамі, майстар-класы, выступалі артысты.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 10:57
Адкрытае першынство па джып-спрынце «Дарогамі Перамогі» пройдзе 27 красавіка ў Бабруйскім раёне
18.04.2025 - 09:19
Магіляўчанка Сюзанна Валадзько заваявала бронзу чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы
16.04.2025 - 09:26
«Барысфен» і «Гродна-93» перамаглі на фінішы рэгулярнага сезона чэмпіянату Беларусі
11.04.2025 - 12:34
Аліна Шаўчук стала чэмпіёнкай Еўропы па барацьбе ў вазе да 68 кг
10.04.2025 - 11:42
Бабруйчанка Аліна Шаўчук выйшла ў фінал чэмпіянату Еўропы па барацьбе