RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёве 1 лютага адбудзецца крэатон для старшакласнікаў «Першыя ідэі: інклюзія»

У Магілёве 1 лютага адбудзецца крэатон для старшакласнікаў «Першыя ідэі: інклюзія». Яго ўдзельнікамі могуць стаць вучні 9-х, 10-х і 11-х класаў з усёй Беларусі. Ён пройдзе ў межах сацыяльна-адукацыйнага праекта «Першыя», які рэалізуецца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk.

Папярэдні крэатон для старшакласнікаў 18 студзеня сабраў у Віцебску каля 130 дзяцей для абмеркавання праектаў у музейнай справе, дызайне і архітэктуры. У Магілёве школьнікам прапануюць пагаварыць аб камфортнасці гарадской прасторы для людзей з асаблівымі патрэбамі і магчымасці іх удзелу ў грамадскім жыцці.

У бізнес-цэнтр «Атриум» (вул. Першамайская, 57) з 11.00 да 15.00 запрашаюцца хлопцы і дзяўчаты, якім цікава патрэніравацца генераваць ідэі, прэзентаваць іх на публіцы і атрымаць парады і каментары ад экспертаў. Удзел у крэатоне – бясплатны па папярэдняй рэгістрацыі.

Спачатку старшакласнікі паглядзяць некалькі відэаролікаў з выступленнямі сусветна вядомых спікераў. Патлумачыць убачанае эксперт, які сутыкаецца з узнятымі пытаннямі ў сваёй працы. Ён жа дасць удзельнікам крэатона канкрэтную задачу. Затым школьнікі падзеляцца на каманды і калектыўна абмяркуюць, якія ідэі можна было б прапанаваць для дасягнення пастаўленай мэты, а затым прэзентуюць свае задумкі перад аўдыторыяй.

Па выніках абмеркавання журы з ліку экспертаў па тэме крэатона, прадстаўнікоў кампаніі А1 і акадэмічнай супольнасці адзначыць найлепшыя выступленні, пракаментуе ідэі і ўзнагародзіць аўтараў.
У лютым крэатоны будуць арганізаваныя ў Гомелі і Гродне.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая