У трэцім квартале 2019 года разгорнецца будаўніцтва паліклінікі ў магілёўскім мікрараёне Казіміраўка. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Аляксандр Жылін.
«Вызначана крыніца фінансавання, выдзелены ўчастак пад забудову, распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя, – заўважыў ён. – Гэта будзе шматфункцыянальная ўстанова, якая аб’яднае ў адзінай структуры дарослую і дзіцячую паліклінікі, стаматалагічнае аддзяленне, жаночую кансультацыю. Такі сучасны корпус дасць магутны імпульс далейшаму развіццю кардыяхірургічнай дапамогі жыхарам Магілёўскай вобласці».
Аляксандр Жылін таксама адзначыў, што ў гэтым годзе здымаецца пытанне аб будаўніцтве кардыяхірургічнага корпуса абласной бальніцы, якое падымалася неаднаразова. Рашэнне аб узвядзенні гэтага корпуса прынята Магілёўскім аблвыканкамам і падтрымана Прэзідэнтам Беларусі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.09.2025 - 10:48
30 маладых спецыялістаў прысвяцілі ў прафесію ў Магілёўскай бальніцы №1
18.08.2025 - 16:47
Бабруйскі радзільны дом папоўніўся дзесяццю маладымі спецыялістамі
05.08.2025 - 09:56