У Магілёве і Оршы 2-8 кастрычніка адбудзецца адборачны раўнд чэмпіянату Еўропы па футболе сярод дзяўчат да 19 гадоў.
Акрамя нашай каманды, у міні-турніры возьмуць удзел зборныя Англіі, Сербіі і Кіпра.
Уваход на гульні свабодны.
Пуцёўкі ў элітны раўнд атрымаюць дзве найлепшыя каманды квартэта, а таксама чатыры найлепшыя ўладальнікі трэціх месцаў па выніках матчаў супраць двух сапернікаў, якія фінішавалі вышэй.

У Магілёўскім гарвыканкаме паведамілі, што ў сувязі з турнірам будзе абмежавана стаянка аўтамабільнага транспарту на паркоўцы ў раёне сярэдняй школы № 27:
кастрычніка 2019 года з 8.30 да 19.45;
3 кастрычніка 2019 года з 8.30 да 13.00;
4 кастрычніка 2019 года з 8.30 да 14.30;
6 кастрычніка 2019 года з 8.30 да 15.30;
7 кастрычніка 2019 года з 8.30 да 15.30.
Акрамя таго, да 8.00 2, 5 і 8 кастрычніка будуць вызвалены ад транспартных сродкаў вуліца Міронава (ад вуліцы Піянерскай да вуліцы Першамайскай), бульвар Леніна (ад вуліцы Міронава да праспекта Міру), вуліца Крыленка (ад вуліцы Першамайскай да стадыёна «Спартак»). У гэтыя дні тут жа з раніцы і да заканчэння гульняў перакрыюць рух.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
27.10.2025 - 08:58
Бабруйскі клуб «Дынама-Шыннік» перапыніў серыю перамог у МХЛ
24.10.2025 - 12:42
20.10.2025 - 09:02
Баскетбалісты «Барысфена» здабылі чацвёртую перамогу на старце чэмпіянату Беларусі
15.10.2025 - 10:45
Хакеісты «Дынама-Шынніка» атрымалі шостую запар перамогу ў МХЛ
13.10.2025 - 11:44