RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёве на выставе «Партызаны Беларусі» прадставяць фотаматэрыялы ўнікальнага інтэрнэт-праекта Выдавецкага дома «Беларусь сёння»

У Палацы культуры вобласці 14 сакавіка адкрыецца інтэрактыўная выстава «Партызаны Беларусі». Экспазіцыя заснавана на дакументах і матэрыялах сумеснага інтэрнэт-праекта Выдавецкага дома «Беларусь сёння», Нацыянальнага архіва Беларусі «Партызаны Беларусі» (partizany.by), дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў (БДАКФФД).

Выстава ўключае 70 экспанатаў. Гэта гістарычныя фатаграфіі часоў Вялікай Айчыннай вайны, узнагародныя лісты і баявыя характарыстыкі партызан і падпольшчыкаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі Магілёўскай вобласці. У прадстаўленых дакументах расказваецца аб баявых сутыкненнях і партызанскіх фарміраваннях рэгіёна, подзвігі і заслугі канкрэтных партызан.

Часткай экспазіцыі стане сенсарная сістэма, дзе кожны жадаючы зможа знайсці сваіх гераічных сваякоў і землякоў, якія прымалі ўдзел у партызанскай барацьбе, даведацца новыя факты аб партызанскім руху на тэрыторыі Беларусі.

Азнаёміцца з выставай магілёўцы і госці горада змогуць да 29 сакавіка. Яе арганізатарамі выступаюць Выдавецкі дом «Беларусь сёння», Нацыянальны архіў, Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў пры падтрымцы Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта. Афіцыйны партнёр праекта –ААТ «ААБ Беларусбанк».

Прэзентацыя інтэрнэт-партала «Партызаны Беларусі» адбылася ў ліпені мінулага года. У базе даных, якая пастаянна папаўняецца, ужо больш за 82 тыс. электронных картак партызан і падпольшчыкаў. Для зручнасці віртуальная энцыклапедыя партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў 1941–1944 гадах падзелена на тэматычныя падраздзелы «Партызаны-героі», «Легендарныя камбрыгі», «Баі, бітвы, подзвігі»і «Злучэнні», дзе размешчаны тэкставыя артыкулы, копіі дакументаў, фатаграфіі, карты. Уся інфармацыя, якую можна скапіраваць або спампаваць, знаходзіцца ў бясплатным доступе.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая