У Магілёве 13 чэрвеня пабіты тэмпературны рэкорд 60-гадовай даўніны. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя імя О. Ю. Шміта.
У чацвер максімальная тэмпература ў абласным цэнтры дасягнула 30,7 градуса. Рэкорднай да гэтага лічылася тэмпература 30,5 градуса 13 чэрвеня 1959 года.
«Вельмі гарачае надвор’е ў горадзе і вобласці фіксуецца ўжо некалькі дзён запар, – адзначылі суразмоўцы. – Не менш гарачымі будуць выхадныя і пачатак наступнага тыдня. Тэмпература ў рэгіёне будзе вагацца ад 24 да 29 градусаў цяпла, а месцамі слупок тэрмометра можа падняцца да 30-32 са знакам плюс. Таму мы не выключаем, што могуць быць ўстаноўлены новыя тэмпературныя рэкорды».
У спякоту рэкамендуецца прымаць больш вадкасці. Але не піць адразу больш за аднау шклянку і піць лепш дробнымі глыткамі, не спяшаючыся. Большую частку вадкасці ўжываць раніцай і днём, вечарам і на ноч паменш. Не варта ўжываць спіртных напояў – на спякоце ўсмоктванне алкаголю ў кроў узмацняецца, п’янее чалавек хутчэй і мацней. Не раяць яшчэ і сядзець непасрэдна пад пратокай паветра вентылятара ці кандыцыянера. Лепш часцей прымаць душ і апалоскваць твар, шыю, рукі не гарачай, але і не халоднай вадой, працэдура павінна выклікаць пачуццё камфорту.
Рэкамендуецца таксама насіць вопратку светлых тонаў і з натуральных тканін. Не выходзіць на вуліцу без галаўнога ўбору (панама, капялюш, кепка). Пры гэтым галаўны ўбор павінен быць з натуральнай тканіны, светлага колеру і прасторны, каб унутры ўтварылася паветраная падушка, якая засцеражэ ад перагрэву. Не варта на ноч есць цяжкую ежу (асабліва мяса), яе пераварванне выклікае павышэнне тэмпературы цела і ўзмацняе потааддзяленне. Лепш за ўсё абмежавацца кефірам, несалодкай садавінай, зялёнай гарбатай.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 14:40
У Магілёўскай вобласці праходзіць выязны прафсаюзны прававы прыём
24.04.2025 - 12:51
Навучэнцы Магілёўскай вобласці напішуць заўтра «Дыктоўка Перамогі»
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01