Да рэспубліканскай акцыі «У славу агульнай Перамогі!» далучыўся Ленінскі раён Магілёва. На працягу некалькіх дзён навучэнцы, студэнты і працоўныя калектывы горада змясцілі ў спецыяльныя капсулы зямлю з воінскіх пахаванняў.
Сёння навучэнцы Магілёўскага дзяржаўнага эканамічнага прафесійна-тэхнічнага каледжа змясцілі ў капсулу зямлю з брацкай магілы апалчэнцаў у скверы па вул. Лазарэнкі. Тут пахавана каля 50 воінаў. Акрамя гэтага, зямлю з пахавання партызанкі Соф’і Яблыкавай сабралі для перадачы ў Мінск навучэнцы Магілёўскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа. «Яны ўжо шмат гадоў шэфствуюць над гэтай магілай. Дзеці праводзяць работы па добраўпарадкаванні і ўборцы тэрыторыі. І калі ім прапанавалі паўдзельнічаць у рэспубліканскай акцыі, яны з захапленнем падтрымалі гэту ідэю», – расказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама Ірына Бацішчава.
Некалькімі днямі раней урачыстае ўзяцце зямлі з брацкіх пахаванняў салдат, якія загінулі ў бітвах за вызваленне горада, правялі працоўныя калектывы ААТ «Магілёўліфтмаш» і філіяла «Магілёўскі завод “Электрарухавік”». "Прыемна адзначыць, што патрыятычныя акцыі знаходзяць водгук не толькі сярод моладзі, але і сярод прадстаўнікоў працоўных калектываў. Гэта гаворыць пра тое, што жыхары нашага горада ведаюць і шануюць гісторыю сваёй краіны», – падкрэсліла Ірына Бацішчава.
Плануецца, што ў красавіку 2020 года ў Магілёве пройдзе маштабная гарадская акцыя па перадачы зямлі з воінскіх пахаванняў у крыпту храма-помніка ў гонар Усіх Святых у Мінску.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.04.2025 - 09:10
У Беларусі і Расіі 2 красавіка адзначаюць Дзень яднання народаў
27.03.2025 - 11:24
Ад хутара да канцлагера - дзе ў Беларусі знойдзены раней невядомыя месцы пахаванняў ахвяр генацыду
21.03.2025 - 16:00
20.03.2025 - 14:45
17.03.2025 - 09:33
Музейную экспазіцыю, прысвечаную пошукаваму руху, абсталююць у Магілёве