Фінал абласнога конкурсу для школьнікаў «IT перспектыва» прайшоў на базе інкубатара малога прадпрымальніцтва ААТ«Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця».
Як адзначылі арганізатары, надаючы асаблівую ўвагу прафарыентацыйнай працы ў сферы IT, было прынята рашэнне правесці для школьнікаў конкурс, які дазваляе ахапіць розныя напрамкі інфармацыйных тэхналогій.
«Так, у красавіку стартаваў абласны конкурс «IT перспектыва», які праводзіўся па трох намінацыях: канструяванне і робататэхніка; камп’ютарная анімацыя; вэб-праект, – падзяліліся суразмоўцы. – Агульная тэматыка конкурсу гэтага года – «Мы–дзеці будучыні». Арганізатарамі конкурсу выступілі ААТ «Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця», камітэт эканомікі і галоўнае ўпраўленне па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама. Партнёрамі конкурсу сталі рэзідэнты ПВТ: Epam Systems, Artezio, AheadWorks, а таксама камп’ютарная акадэмія«Шаг» (Бабруйск) і асобныя супрацоўнікі IT кампаній».
Да фіналу абласнога конкурсу хлопцы рыхтавалі праекты, пачынаючы з красавіка, пасля чаго прадставілі іх для завочнага разгляду журы. Дзевяць найлепшых работ былі запрошаны на фінал конкурсу.
У фінал увайшлі школьнікі з Магілёва, Бабруйска, Клічава, Чэрыкава і Шклова. Вучні прадставілі свае працы, расказалі пра тое, чаму менавіта гэты кірунак звязваюць з тэмай «Мы–дзеці будучыні», адказалі на пытанні прадстаўнікоў журы аб тэхнічных асаблівасцях праекта.
Пераможцамі конкурсу сталі:
Дыплом 1 ступені:
1. Паліна Самулевіч, вучаніца 9 класа ДУА «Сярэдняя школа № 34 г. Бабруйска», за вэб-праект «Робататэхніка і праграмаванне»;
2. Крысціна Санько, вучаніца 10 класа ДУА «Сярэдняя школа№ 2 г. Чэрыкава», за вэб-праект«Мы – дзеці будучыні».
Дыплом 2 ступені:
1. Мікіта Кандрацьеў, вучань 9 класа ДУА «Сярэдняя школа № 23 г. Бабруйска», за робататэхнічны комплекс «Аўтаматычны школьны званок»;
2. Соф’я Ліхачова, вучаніца 9 класа ДУА «Сярэдняя школа № 21 г. Бабруйска», за вэб-праект «Гульні майго пакалення».
Дыплом 3 ступені:
1. Максім Міхалап, вучань 10 класа ДУДА «Клічаўскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі», за гульню «Клік-Клак»;
2. Юлія Ёшчык і Аляксандра Голуб, вучаніцы 9 класа ДУА «Сярэдняя школа № 34 г. Бабруйска», за робататэхнічны комплекс«Робат дастаўшчык».
Усе пераможцы атрымалі дыпломы і каштоўныя прызы ад арганізатараў і партнёраў конкурсу, а педагогі, якія падрыхтавалі фіналістаў, – падзячныя адрасы.
Варта адзначыць, што Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця з моманту свайго стварэння надае вялікую ўвагу пытанню падтрымкі і развіцця творчых здольнасцяў моладзі ў IT-сферы. Агенцтвам праводзіліся конкурс юнага вэб-дызайнера, конкурсы камп’ютарнай графікі, конкурс відэаролікаў і інш. З 2017 года агенцтва стала ініцыятарам уключэння ў праграму Магілёўскага фестывалю навук, які арганізуецца беларуска-Расійскім універсітэтам, каманднай алімпіяды па праграмаванні. Для ўсіх стаў звыклым камандны турнір па праграмаванні Coding-Fest, які з мінулага года ўключаны ў пералік стартап-мерапрыемстваў Міністэрства эканомікі. У лістападзе гэтага года турнір пройдзе ўжо пятым разам.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 10:29
Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе 26 красавіка ў Магілёўскім інстытуце МУС
22.04.2025 - 09:31
Моладзевы электронны кірмаш вакансій пройдзе 24 красавіка ў Магілёве
18.04.2025 - 11:00
17.04.2025 - 09:30
Лепшага першакурсніка вызначылі ў Магілёўскім спецыялізаваным ліцэі МУС Рэспублікі Беларусь