У Магілёўскай мытні адбылася прэзентацыя кнігі «За намі – Радзіма!». Ва ўрачыстым мерапрыемстве прыняў удзел першы намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Уладзімір Арлоўскі і асабісты склад мытні.
Выданне ўяўляе з сябе зборнік гістарычных нарысаў, успамінаў ветэранаў, супрацоўнікаў мытні, публікацый у сродках масавай інфармацыі. У кнігу ўвайшлі рэдкія архіўныя дакументы і ўнікальныя фатаграфіі. Пры яе напісанні таксама выкарыстоўваліся здымкі і матэрыялы, прадастаўленыя работнікамі, ветэранамі мытнай службы.
«Год таму, адзначыўшы 25-годдзе з дня ўтварэння Магілёўскай мытні, супрацоўнікі ведамства вырашылі напісаць і выдаць кнігу. Выданне – даніна памяці і павагі ўсім, хто ўнёс уклад у станаўленне мытнай службы Магілёўскага рэгіёна, прысвяціў службе сваё жыццё і служыць зараз. У 1993 годзе створана сучасная Магілёўская мытня. Чвэрць стагоддзя яна разам з іншымі мытнямі краіны выконвае ганаровы абавязак – бараніць эканамічную бяспеку Беларусі. Невыпадкова на палотнішчы мытнага сцяга вышыты словы «За намі – Радзіма!». І гэта сапраўды так», – адзначыў начальнік мытні Леанід Досаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
13.08.2025 - 09:34
Гістарычны калейдаскоп Магілёва: імператарскія візіты і бенефісы несмяротных талентаў
02.04.2025 - 09:10
У Беларусі і Расіі 2 красавіка адзначаюць Дзень яднання народаў