Цэнтр гарадскіх ініцыятыў у межах праграмы развіцця моладзі «Далучайся!» абвяшчае аб правядзенні ў Магілёве Тыдня моладзі. Мэтай мерапрыемства з’яўляецца прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем сучаснай моладзі, актывізацыя ініцыятыў, абмеркаванне актуальных выклікаў, якія стаяць перад новым пакаленнем.
Дэвізам Тыдня, які пройдзе з 16 па 22 лістапада, стане заклік «Рабі і рэалізуй!”, які падкрэслівае, што моладзь – рухаючая сіла развіцця. Арганізатары запланавалі серыю мерапрыемстваў.
16 лістапада адбудзецца круглы стол «Размеркаванне маладых спецыялістаў. Актуальнасць і запатрабаванасць у сённяшніх умовах». Пачатак у 15.00 (канферэнц-зала гасцініцы «Губернская»).
17 лістапада пройдзе інтэрактыўная прэзентацыя «Чаму ты яшчэ не блогер у 2020 годзе? Блогерства, цік-ток і мемы-шмемы», дзе раскажуць пра лайфхакі ў блогерстве, а таксама пазнаёмяць з новымі трэндамі. Пачатак – у 19.00 у кнігарні «Чытайбург». Уваход вольны.
На 18 лістапада запланаваны майстар-клас «Публічныя выступленні. Найлепшыя практыкі». Пачатак – у 18.30 у кнігарні «Чытайбург». Рэгістрацыя: https://forms.gle/4GwUKZfcyNSPYvR27.
19 лістапада адбудзецца ток-шоу «Што рабіць моладзі ў горадзе?», дзе ўдзельнікі дыскусіі абмяркуюць моладзевыя праблемы горада, варыянты адукацыі, вольнага часу і працы. Пачатак у 19.00 у тайм-кафэ «Неба». Уваход вольны.
Ахвотных наведаць мерапрыемствы просяць памятаць пра эпідсітуацыю, выконваць дыстанцыю і карыстацца маскамі.
Ред.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.09.2025 - 10:14
Валанцёры БРСМ адправяцца 3 верасня ў Кіраўск з дабрачыннай акцыяй «У школу з Добрым Сэрцам»
26.08.2025 - 16:48
Роля моладзі ў захаванні і абароне гістарычнай памяці. Форум СД пройдзе ў Магілёве
21.08.2025 - 14:23
Больш за 150 чалавек сталі ўдзельнікамі злёту маладых спецыялістаў у Магілёўскім раёне
19.08.2025 - 12:50