RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёве вырас попыт на медыцынскія маскі, аптэкі фарміруюць дадатковыя заказы

Попыт на медыцынскія маскі ў аптэках Магілёва імкліва вырас. Для яго задавальнення зробленыя дадатковыя заказы. Пра гэта расказала генеральны дырэктар Магілёўскага РУП «Фармацыя» Алена Раманенка.

– Мінскія прадпрыемствы УП «Уніксфарм» і ТАА «Фарма-маркет» – асноўныя нашы пастаўшчыкі медыцынскіх масак – да апошняга часу патрэбы вобласці задавальнялі з лішкам, – адзначыла Алена Раманенка. – Улічваючы імкліва ўзрослы попыт на гэты тавар, мы сёння зрабілі дадатковыя заказы гэтым прадпрыемствам, а таксама вытворцам медыцынскіх масак у нашай вобласці – Магілёўскаму ААТ «Стужка» і Бабруйскаму ААТ «Славянка». Нас запэўнілі, што гэтымі днямі паступяць дадатковыя партыі масак. Сёння (у дзень заказу) вобласцю ўжо атрымана 15 тыс. масак.

Нагадаем, сёння Міністэрства аховы здароўя паведаміла аб першым завозным выпадку каранавіруса ў Беларусі: у студэнта БНТУ з Ірана, які прыляцеў у Мінск з Баку. Пацыент і асобы, якія кантактавалі з ім, змешчаныя ў зачыненыя боксы ў Мінскай інфекцыйнай бальніцы.

mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая