Каля 180 ёлачных кірмашоў адкрыецца ў Магілёўскай вобласці. Толькі ў горадзе на Дняпры купіць навагодняе дрэва можна будзе больш чым у 20 кропках. У Бабруйску будзе таксама працаваць 20 кірмашоў, паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні.
У сярэднім метровая ёлка будзе каштаваць прыкладна Br7. Ёлкі да 2 метраў у вышыню будуць каштаваць прыкладна Br9–10. Трохметровыя дрэвы таксама паступяць у продаж. Іх кошт – каля Br20.
Ёлачныя кірмашы пачнуць працаваць у кожным райцэнтры. Купіць навагодняе дрэва можна будзе і ў любым лясніцтве. Акрамя традыцыйных ялінак, лясгасы прапануюць пакупнікам навагоднія дрэвы ў кадках, гаршчках або скрынях.
У Магілёве ёлачныя базары будуць працаваць з 21 па 31 снежня па адрасах:
– вуліца Першамайская (Прывакзальная плошча);
– вуліца Бялыніцкага-Бірулі (каля магазіна «Еўраопт»);
– міні-рынак на Віцебскім праспекце;
– міні-рынак на вуліцы Маўчанскага (каля ГЦ «Кантынент»);
– міні-рынак на вуліцы Астроўскага;
– міні-рынак на праспекце Шміта (каля дома № 11);
– міні-рынак «Казіміраўскі»;
– міні-рынак «Прыдарожны»;
– рынак «Дубровенскі»;
– рынак на вуліцы Лазарэнкі;
– рынак на завулку Гогаля;
– рынак на вуліцы Астроўскага;
– гандлёвая кропка на вуліцы Каштанавай, 2 (каля ГЦ «Крыніца»);
– гандлёвая кропка на вуліцы Каралёва, 25
Папярэджваем, што самавольная рубка навагодняга дрэва пагражае накладаннем штрафу ад 5 да 50 базавых велічынь (адна БВ – Br25,5).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
21.04.2025 - 16:00
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 26 красавіка
21.04.2025 - 09:30
Мінабароны: з 22 красавіка пачынаецца адпраўка ў войскі прызваных на тэрміновую ваенную службу
18.04.2025 - 10:35
Аляксандр Гарошкін сустрэўся з калектывам магілёўскага прадпрыемства
17.04.2025 - 17:21
17.04.2025 - 16:39
У Магілёўскай вобласці з'явіўся першы мурал на лясную тэматыку