У Мінску сёння адкрываюцца II Еўрапейскія гульні. У маштабным спартыўным форуме прымуць удзел 4 тыс. атлетаў з 50 краін кантынента.
Сталіца Беларусі раней ніколі не прымала такой значнай спартыўнай падзеі. За перапетыямі барацьбы на спартыўных пляцоўках будуць сачыць не толькі ў Еўропе, але і ў многіх краінах Азіі, Афрыкі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. Спаборніцтвы па 15 відах спорту змогуць убачыць больш за 500 млн тэлегледачоў.
Яркай і маляўнічай абяцае стаць цырымонія адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў, якая пачнецца на стадыёне «Дынама» ў 20.00. Арганізатары не раскрываюць усіх дэталей гэтага шоу, але вядома, што запланавана некалькі мастацкіх блокаў. Кожны з іх прысвечаны якой-небудзь тэме: паданням і легендам, сярэдневяковаму мінуламу Беларусі, знакамітым пісьменнікам краіны.
Над правядзеннем цырымоніі працавала міжнародная рэжысёрская група. Яе ўдзельнікі змаглі шмат у чым арыгінальна паглядзець на гістарычныя падзеі ў сучасным стылі. Гледачы таксама пры дапамозе спецыяльнага дадатку Opening Ceremony AR Minsk 2019 могуць убачыць шоу з эфектамі дапоўненай рэальнасці.
На галоўнай арэне маштабнага культурна-спартыўнага шоу выступяць сусветна вядомая оперная спявачка Ганна Нятрэбка і папулярны спявак Дзімаш Кудайберген з Казахстана.
Адной з галоўных падзей цырымоніі стане запальванне агню II Еўрапейскіх гульняў. Эстафета «Полымя міру» стартавала 3 мая ў Рыме і за 50 дзён пераадолела больш за 7 тыс. км. Факель гульняў на шляху ў Мінск быў падняты на вышэйшую кропку Еўропы гару Манблан. «Полымя міру» сустракалі ў Славеніі, Аўстрыі, Венгрыі, Чэхіі, Славакіі і Польшчы. У Беларусі агонь пабываў у Брэсцкай, Гродзенскай, Віцебскай, Магілёўскай, Гомельскай і Мінскай абласцях.
Для Беларусі II Еўрапейскія гульні - значная не толькі спартыўная, але і культурная падзея. Выставы вядомых беларускіх мастакоў, музычныя шоу, паказальныя выступленні ў Верхнім горадзе - усё гэта змогуць убачыць удзельнікі і балельшчыкі форуму. Запланавана больш за 50 культурных мерапрыемстваў, прысвечаных гульням. Арганізатары пастараліся за 2,5 года зрабіць усё, каб госці і жыхары беларускай сталіцы ў наступныя дзесяць спаборніцкіх дзён змаглі атрымаць яркія і незабыўныя эмоцыі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.06.2025 - 16:13
У Магілёўскім раёне ў рамках праекта «Спорт для ўсіх» адкрылася сучасная спартыўная пляцоўка
02.06.2025 - 09:39
Яўген Залатой стаў чэмпіёнам Еўропы па акадэмічным веславанні
02.06.2025 - 09:26
Георгій Фокін стаў чэмпіёнам свету па муай-тай сярод моладзі
26.05.2025 - 12:21
«Барысфен» прайграў у Віцебску. Лёс бронзы вырашыцца ў Магілёве
19.05.2025 - 08:43
Магілёўскі ЦАР другі раз выйграў Суперкубак Беларусі па пляжным футболе