У Мсціслаўскім раёне працягваецца развіццё зялёнай энергетыкі. Інвестыцыйны праект будаўніцтва электрастанцыі паблізу в. Асмолавічы на выкарыстанні сонечнай энергіі рэалізуе ТАА «Экстрарэсурс». Заказчыкам выступае закрытае акцыянернае таварыства «РЭАГ Магілёў».
Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Экстрарэсурс» уваходзіць у склад міжнароднай кампаніі «Радзіма» з офісамі ў Варшаве, Мінску, Стамбуле, Кіеве. За сем гадоў кампаніяй пабудавана больш за 50 геліяэнергетычных установак у Беларусі, Арменіі, Казахстане, Турцыі, Украіне.
Узвядзенне геліяэнергетычнай устаноўкі ў Мсціслаўскім раёне будаўнікі пачалі ў маі бягучага года. Яна размесціцца на плошчы 4 га.
– На аб’ект дастаўлена усё неабходнае абсталяванне, – расказвае кіраўнік праекта Дзяніс Ткачэнка. – Цяпер ідзе мантаж металаканструкцый, на якія будуць мацавацца 4752 сонечных модулі. Магутнасць кожнага модуля 335 Вт, а геліяэнергетычнай ўстаноўкі – 1,6 МВт. Гэта больш за ветраэлектрастанцыю ў Мсціславе на 0,6 МВт.
Устаноўка сонечных модуляў – праца крапатлівая.
– Кожны сонечны модуль мацуецца да металаканструкцыі пад вуглом 26 градусаў, – расказвае начальнік участка Андрэй Саснюк. – Спецыяльным ключом кантралюецца нацяжэнне крапежных вінтоў.
Усімі сонечнымі модулямі геліяэнергетычная ўстаноўка звернута на поўдзень. У пахмурнае надвор’е выпрацоўка электраэнергіі памяншаецца і знаходзіцца на ўзроўні 20 працэнтаў.
На аб’екце працуе 20 чалавек.
– Працу выконваем якасна, адказна – адзначае мантажнік Ігар Кавалёў. – Ведаем, што электраэнергія пойдзе на патрэбы раёна.
Здаць сонечную электрастанцыю ў эксплуатацыю плануецца ў жніўні бягучага года. Яе работа разлічана на 25 гадоў.
Акрамя таго, увод аб’екта ў эксплуатацыю створыць дадатковыя працоўныя месцы, бо на яго абслугоўванне спатрэбяцца аператары.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
31.03.2025 - 12:28
Аляксей Шарай зацверджаны на пасадзе старшыні Крычаўскага райвыканкама
21.03.2025 - 11:05
У Бабруйску «Белая Русь» распрацоўвае маршрут экскурсіі да 80-годдзя Вялікай Перамогі
21.03.2025 - 10:15
20.03.2025 - 14:38
Леанід Заяц: «У Беларусі робіцца ўсё, каб нашыя людзі жылі камфортна, бяспечна, больш забяспечана»
17.03.2025 - 11:27
У Асіповіцкім гарнізоне здалі чарговы арэндны дом для вайскоўцаў