У Магілёўскай вобласці прайшлі сумесныя пасяджэнні прэзідыумаў гарадскіх і раённых Саветаў дэпутатаў і выканаўчых камітэтаў, на якіх вылучаны кандыдаты ў члены верхняй палаты Парламента. Усе яны вядомыя і паважаныя людзі.
Прэзідыум гарадскога, раённага Савета дэпутатаў і адпаведны выканаўчы камітэт, якія вылучылі кандыдата ў члены Савета Рэспублікі |
Прозвішча, імя, імя па бацьку, дата нараджэння, пасада (занятак), месца працы, месца жыхарства, партыйнасць і час пражывання на тэрыторыі вобласці |
Быхаўскі раённы Касцюковіцкі раённы Краснапольскі раённы |
АНАНІЧ Віктар Міхайлавіч, 5 чэрвеня 1963 года нараджэння, старшыня праўлення адкрытага акцыянернага таварыства «ААБ “Беларусбанк”», пражывае ў г. Мінску, беспартыйны, на тэрыторыі Магілёўскай вобласці пражыў 54 гады |
Бабруйскі гарадскі Слаўгарадскі раённы Асіповіцкі раённы |
АНЮХОЎСКІ Сяргей Анатольевіч, 28 сакавіка 1980 года нараджэння, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Чырвоны харчавік», пражывае ў г. Бабруйску, беспартыйны, на тэрыторыі Магілёўскай вобласці пражыў 6 гадоў |
Магілёўскі гарадскі |
ВАРАНЮК Дзмітрый Сяргеевіч, 23 мая 1987 года нараджэння, першы сакратар Цэнтральнага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», пражывае ў г. Мінску, беспартыйны, на тэрыторыі Магілёўскай вобласці пражыў 12 гадоў |
Магілёўскі раённы Чавускі раённы |
ДЗЯЧЭНКА Алег Віктаравіч, 14 чэрвеня 1971 года нараджэння, прарэктар па вучэбнай рабоце ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова», пражывае ў г. Магілёве, беспартыйны, на тэрыторыі Магілёўскай вобласці пражыў 48 гадоў |
Бялыніцкі раённы Круглянскі раённы Шклоўскі раённы |
КУШНАРЭНКА Аляксей Іванавіч, 8 жніўня 1975 года нараджэння, генеральны дырэктар дзяржаўнага вытворчага аб’яднання па паліве і газіфікацыі «Белпалівагаз», пражывае ў в. Копішча Мінскага раёна Мінскай вобласці, беспартыйны, на тэрыторыі Магілёўскай вобласці пражыў 9 гадоў |
Клімавіцкі раённы Крычаўскі раённы Хоцімскі раённы Чэрыкаўскі раённы |
КАСКО Ігар Барысавіч, 13 лютага 1971 года нараджэння, галоўны ўрач установы аховы здароўя «Магілёўская абласная дзіцячая бальніца», пражывае ў г. Магілёве, беспартыйны, на тэрыторыі Магілёўскай вобласці пражыў 22 гады |
Горацкі раённы Дрыбінскі раённы Мсціслаўскі раённы |
ПАЛІШЧУК Валерый Мікалаевіч, 30 кастрычніка 1963 года нараджэння, начальнік установы адукацыі «Магілёўскі інстытут Міністэрства ўнутраных спраў» Рэспублікі Беларусь, пражывае ў г. Магілёве, беспартыйны, на тэрыторыі Магілёўскай вобласці пражыў 29 гадоў |
Бабруйскі раённы Глускі раённы Клічаўскі раённы Кіраўскі раённы |
ПОРТНІК Алег Пятровіч, 20 мая 1959 года нараджэння, дырэктар унітарнага камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Саўгас “ДОБРААХВОТНІК”», пражывае ў г. Магілёве, беспартыйны, на тэрыторыі Магілёўскай вобласці пражыў 28 гадоў |
Названыя кандыдатуры будуць разгледжаны на пасяджэнні дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню Магілёўскай вобласці па выбарах членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, якое пройдзе 7 лістапада ў Палацы культуры вобласці.
Нагадаем: Савет Рэспублікі – адна з дзвюх палат парламента Беларусі. У яе ўваходзяць 64 дэпутаты, пры гэтым 56 абіраюцца, а яшчэ 8 прызначае Прэзідэнт Беларусі. Ад Магілёўскай вобласці ў верхнюю палату парламента будзе дэлегавана 8 чалавек.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.02.2025 - 15:15
Новая экасцежка з'явіцца ў Год добраўпарадкавання ў кожным лясгасе Магілёўскай вобласці
21.02.2025 - 12:58
Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» падвяла вынікі дзейнасці за 2024 год
21.02.2025 - 12:45
Выпускные экзамены у девятиклассников пройдут в школах со 2 по 13 июня
21.02.2025 - 10:46
21.02.2025 - 10:40
Візітка для турзлёту магілёўскай арганізацыі перарасла ў патрыятычны праект да 80‑годдзя Перамогі
21.02.2025 - 09:52
Магілёў уваходзіць у тройку самых азелянёных абласных цэнтраў