RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У школы Магілёўскай вобласці дадаткова закуплена 1,4 тыс. пар лыжнага інвентару

У школы Магілёўскай вобласці дадаткова закуплена 1,4 тыс. пар лыж, мацаванняў да іх, лыжных чаравік і палак. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама Сяргей Патапаў.

На набыццё было накіравана звыш Br149 тыс. Спартыўны інвентар размеркавалі па школах вобласці. Навінкі ўжо апрабавалі на лыжных трасах рэгіёна.

«У Магілёўскай вобласці павышаная ўвага надаецца ўсебаковаму развіццю падрастаючага пакалення. Немалаважнае значэнне маюць і прапаганда здаровага ладу жыцця, прыцягненне да заняткаў спортам з улікам сезону. Для зімовых відаў важныя не толькі заліты каткі і лыжныя трасы, але і наяўнасць неабходнага інвентару, спецыялістаў, якія могуць паставіць дзецям правільную тэхніку. У гэтым кірунку вядзецца планамерная праца», – адзначыў Сяргей Патапаў. Ён дадаў, што для актыўнага адпачынку дзяцей і дарослых у рэгіёне заліты 21 каток і 105 хакейных каробак, пракладзены 54 лыжныя трасы працягласцю ад 1 км і больш.

Актыўна ў Магілёўскай вобласці развіваюцца біятлон і лыжныя гонкі на прафесійным узроўні. Для 12 спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў з пачатку года закуплены інвентар на суму больш за Br96 тыс. Ва ўстановы паступіла 349 пар лыж і 554 пары мацавання да іх, 226 і 730 пар лыжных чаравік і палак адпаведна. Праца ў гэтым кірунку працягваецца, адзначыў Сяргей Патапаў. 

Зрэшты, у рэгіёне ёсць магчымасці для заняткаў усімі відамі спорту. Да вечара працуюць спартыўныя комплексы і залы рэгіёна. Даступныя штодня для наведвальнікаў і басейны.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая