У вёсцы Паляткі Краснапольскага раёна сёлета пайшлі на эксперымент і пасеялі поле сланечнікаў.
Фермер Антон Уласаў, гараджанін і гісторык па адукацыі, паспяхова вырошчвае збожжавыя, разводзіць бычкоў і авечак. А сёлета ён нават пайшоў на эксперымент: пасадзіў поле сланечнікаў, якое займае ў гаспадарцы паўтара гектара. Арыентаваўся на тое, што ў расійскай глыбінцы, Саратаве, Пензе і Тамбове, сланечнік выспявае як трэба, але там халадней, чым у нас. А сланечнікавая семка – гэта каштоўная дабаўка ў корм. У ход ідуць і алей, і жмых.
Фермерскай гаспадарцы «Прыгорскае» – усяго 3 гады. Яна ўключае амаль 6 сотняў гектар зямлі і будынак былой фермы. Працуюць тут жыхары суседняга аграгарадка Горы і райцэнтра.
У дзесяцігоддзе сямейных фермерскіх гаспадарак, якое абвясціла ААН, фермер Антон Уласаў ідзе з новым праектам: стварэнне вытворчасці кармавых дабавак для жывёлы. Адсюль і эксперымент з сланечнікамі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.04.2025 - 15:07
23.04.2025 - 11:57
Мастер-классы и спортивный драйв: Белыничи станут площадкой молодежного регионального проекта
21.04.2025 - 10:54
Абноўленая плошча Перамогі ў Бабруйску. Рэканструкцыя да 80-годдзя Вялікай Перамогі
21.04.2025 - 10:06
Сяўба лёну на Магілёўшчыне: як аграрыі Шклоўскага раёна б'юць рэкорды па пасяўных плошчах
18.04.2025 - 10:31