RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У вёсцы Сава Горацкага раёна адкрылі памятны знак пісьменніку-земляку Васілю Кавалю

У вёсцы Сава Горацкага раёна адкрылі памятны знак рэпрэсаванаму ў сталінскія часы пісьменніку-земляку Васілю Кавалю. З ініцыятывай выступіла вясковая грамадскасць, а падтрымаў сельскі савет.

Знак размясціўся каля мясцовай школы на вуліцы, названай імем пісьменніка. На адкрыццё прыязджалі з Мінска нашчадкі Васіля Каваля: дачка Аліна Васільеўна, унукі і праўнукі.

Беларускі савецкі пісьменнік Васіль Каваль (псеўданім; сапраўднае прозвішча Кавалёў) нарадзіўся ў 1907 годзе ў вёсцы Сава. Аўтар зборнікаў апавяданняў аб новай, савецкай вёсцы: «Як вясну клікалі» (1927), «На загонах» (1928), «Крыніца» (1929), аповесці для дзяцей «Санька-сігналіст» (1936). Адзін з прадстаўнікоў «лірычнай» прозы ў беларускай літаратуры 20-30-х гадоў. Быў расстраляны ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937-га.

Фота - gorkiv.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая