Урад устанавіў патрабаванні пры самаізаляцыі і каму ў ёй трэба знаходзіцца. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 8 красавіка 2020 года нумар 208 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У самаізаляцыі патрэбна знаходзіцца грамадзянам Беларусі і замежным грамадзянам, у якіх дыягнаставаны COVID-19, а таксама кантактам першага і другога ўзроўняў. Кантакты першага ўзроўню павінны знаходзіцца ў самаізаляцыі 14 дзён з даты апошняга кантакту з хворым, другога ўзроўню (калі ёсць кашаль, боль у горле, задышка, павышэнне тэмпературы) - на час наяўнасці сімптомаў. Тэрміны самаізаляцыі могуць быць прадоўжаны па рашэнні ўрачоў.
Грамадзяніну, якому патрэбна быць у самаізаляцыі, уручаецца патрабаванне аб выкананні правіл паводзін у самаізаляцыі. Хворым і кантактам першага і другога ўзроўняў выдаецца бальнічны на час знаходжання ў самаізаляцыі. Пры парушэнні патрабавання аб самаізаляцыі дапамога па часовай непрацаздольнасці назначаецца ў памеры 50 працэнтаў ад дапамогі, прадугледжанай заканадаўствам.
Грамадзяне, якія знаходзяцца ў самаізаляцыі, абавязаны не пакідаць месцы пражывання, у тым ліку не наведваць месцы работы і вучобы, аб'екты гандлю і грамадскага харчавання, спартыўныя мерапрыемствы, выстаўкі і канцэрты, кінатэатры, вакзалы і іншыя месцы масавага знаходжання людзей. Выключэнне складаюць выпадкі крайняй неабходнасці - наведванне бліжэйшых прадуктовага магазіна або аптэкі, вынас смецця. Пры выхадзе з дома ў гэтых выпадках трэба выкарыстоўваць маску, не дапускаць кантактаў з іншымі людзьмі.
Грамадзяне таксама абавязаны паведаміць наймальніку аб прычыне адсутнасці на рабоце, не карыстацца паслугамі, якія прадугледжваюць кантакты з іншымі асобамі, акрамя выпадкаў, калі такія паслугі патрэбны для бяспекі жыццядзейнасці. Пры пагаршэнні стану здароўя (павышэнне тэмпературы да 37 градусаў і вышэй, з'яўленне кашлю, задышкі) трэба звярнуцца ў хуткую дапамогу па тэлефоне 103 або адправіць SMS, паведаміўшы пры гэтым аб знаходжанні ў самаізаляцыі.
За парушэнне патрабаванняў самаізаляцыі прадугледжана адказнасць.
Міністэрству аховы здароўя даручана на працягу трох дзён прыняць меры па рэалізацыі пастановы.
Дакумент уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання і дзейнічае да асобага рашэння ўрада.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.02.2025 - 15:35
Пазачарговая трынаццатая сесія абласнога Савета дэпутатаў пройдзе 5 сакавіка ў Магілёве
25.02.2025 - 14:24
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 1 сакавіка
24.02.2025 - 15:15
Новая экасцежка з'явіцца ў Год добраўпарадкавання ў кожным лясгасе Магілёўскай вобласці
21.02.2025 - 12:58
Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» падвяла вынікі дзейнасці за 2024 год
21.02.2025 - 12:45
Выпускные экзамены у девятиклассников пройдут в школах со 2 по 13 июня
21.02.2025 - 10:46