Спецыфічныя патрабаванні па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў лясах зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 28 кастрычніка 2019 года нумар 722, паведамляецца на сайце урада.
Дакумент змяшчае пералік абавязковых проціпажарных мерапрыемстваў, нормы забеспячэння пажарнай тэхнікай і сродкамі для тушэння лясных пажараў, патрабаванні пры надыходзе пажаранебяспечнага сезона, пры правядзенні высечкі лесу, а таксама пры нарыхтоўцы жывіцы і іншых лясных рэсурсаў.
Згодна з пастановай мясцовыя ўлады прымаюць рашэнні пры III класе пажарнай небяспекі аб абмежаванні знаходжання, а пры IV і V класах пажарнай небяспекі - аб увядзенні забароны на знаходжанне ў лясах і на ўезд транспарту.
У пажаранебяспечны сезон у лясах забараняецца пакідаць непатушаныя крыніцы гарэння (запалкі, акуркі, гарачы попел), прамасленыя або прамочаныя лёгкімі на загаранне гаручымі вадкасцямі матэрыялы, выпальваць сухое галлё, лясную падсцілку і траву на землях ляснога фонду, выконваць работы з адкрытым агнём на тарфяніках.
Права растлумачваць прымяненне прадстаўлена Міністэрству лясной гаспадаркі. Адказнасць за парушэнне або невыкананне патрабаванняў устанаўліваецца ў адпаведнасці з заканадаўствам. Пастанова ўступае ў сілу праз тры месяцы пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.06.2025 - 13:17
03.06.2025 - 12:35
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 7 чэрвеня
03.06.2025 - 11:15
Унікальная экспазіцыя. «Цягнік Перамогі» прыбудзе ў Магілёў 28 чэрвеня
03.06.2025 - 10:39
У Магілёве ўшанавалі памяць дзяцей вайны: акцыя «Гірлянда памяці» ад Беларускага дзіцячага фонду