RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Ураджэнка Магілёўшчыны Ірына Курачкіна паднялася на трэцяе месца ў рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі барацьбы

Беларуская спартсменка Ірына Курачкіна займае трэцюю пазіцыю ў вагавой катэгорыі 57 кг у рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі барацьбы (UWW).

Як паведаміў галоўны трэнер зборнай Беларусі па жаночай барацьбе Алег Райхлін, раней Ірына Курачкіна займала чацвёртую пазіцыю. Зараз жа беларуска палепшыла свой вынік, падняўшыся на адну пазіцыю (41 пункт). Спартсменка на сусветным форуме-2019 у Нур-Султане стала трэцяй і заваявала няйменную ліцэнзію на Алімпійскія Гульні ў Токіа. На чэмпіянаце Еўропы-2020 у Рыме Ірына Курачкіна паднялася на трэцюю прыступку п’едэстала гонару.

На першай пазіцыі рэйтынгу размяшчаецца японка Рысака Кава, у якой у актыве 78 балаў. Другое месца займае нігерыйка Odunayo Folazade Adekuoroye (61 пункт).

Сярод беларускіх прадстаўнікоў грэка-рымскай барацьбы ў вагавой катэгорыі 77 кг на пятай пазіцыі размясціўся Павел Лях (26 ачкоў).

Зараз у сувязі з пандэміяй каранавіруса беларускія барцы рыхтуюцца да турніраў алімпійскай кваліфікацыі з папраўкай на даты. На рахунку беларускіх атлетаў дзве няйменныя ліцэнзіі: па адной у грэка-рымскай і жаночай барацьбе. У планы трэнерскага штаба ўваходзіць заваёва яшчэ мінімум па адной пуцёўцы ў кожным відзе барацьбы (жаночай, вольнай і грэка-рымскай) на галоўны старт чатырохгоддзя.

Міжнародная федэрацыя барацьбы (UWW) адклала старты алімпійскай кваліфікацыі на больш познія тэрміны. Чакаецца, што Еўрапейскі адборачны турнір у Будапешце адбудзецца ў сярэдзіне мая, а Сусветны кваліфікацыйны старт «Апошні шанец» прыме Сафія ў пачатку чэрвеня.

Старт у сталіцы Венгрыі згодна з першапачатковым планам UWW павінен быў адбыцца ў сакавіку гэтага года, а спаборніцтвы ў галоўным горадзе Балгарыі планаваліся на канец красавіка – пачатак мая. Затым прапаноўвалася правесці турніры без гледачоў, але ў выніку было прынята рашэнне аб пераносе тэрмінаў спаборніцтваў.

БЕЛТА

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая