Уральскі дзяржаўны акадэмічны рускі народны хор з 26 сакавіка па 2 красавіка робіць гастрольны тур па гарадах Беларусі, паведамілі ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.
Гастролі калектыву праводзяцца ў адпаведнасці з дамоўленасцямі, дасягнутымі ў кастрычніку 2018 года ў Магілёве на V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Выступленні праслаўленага хору арганізаваны ў Мазыры, Светлагорску, Маладзечне, Крычаве, Асіповічах, Касцюковічах, Наваполацку і Магілёве.
«Канцэртная праграма, якую прапануюць уральскія артысты беларускаму гледачу - гэта аранжыроўкі і апрацоўкі народных песень і танцаў, аўтарскія творы, напісаныя ў народнай манеры з непаўторным нацыянальным каларытам Уральскага рэгіёна, - адзначылі ў прэс-службе. - Прадстаўленая артыстамі вакальна-харэаграфічная кампазіцыя «Народы Урала» ўключае ў сябе вялікае багацце культуры народаў (башкіры, ханты, мансі і інш.), адлюстроўваючы ідэю нацыянальнай еднасці».
Гастролі завершацца 2 красавіка, у дзень святкаваня Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, вялікім юбілейным канцэртам у абласным Палацы культуры Магілёва. Ён прымеркаваны да 15-годдзя падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Магілёўскім гарадскім выканаўчым камітэтам і Адміністрацыяй горада Екацярынбурга.
«Уральскі дзяржаўны акадэмічны рускі народны хор - сусветна вядомы калектыў, які мае непаўторны творчы почырк і багатыя традыцыі, - дадалі ў дыпмісіі. - 2019 год для калектыву - юбілейны: 75 гадоў творчай дзейнасці і выступленняў на сцэнах 50 дзяржаў свету».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.09.2025 - 14:25
Бліны па аўтэнтычных рэцэптах можна будзе пакаштаваць 6 верасня на бліна-фэсце ў Бялыніцкім раёне
25.08.2025 - 12:26
Тры эскізы спектакляў распрацавалі артысты Магілёўскага тэатра лялек разам з расійскімі калегамі
20.08.2025 - 12:14
Чаму трэба наведаць фестываль народных промыслаў і рамёстваў «Краснапольскі глечык»
19.08.2025 - 15:31
Пейзаж Юлія Клевера «Закат» будзе прадстаўлены ў Магілёве на выставе адной карціны
18.08.2025 - 14:45
Выстава двух вялікіх майстроў жывапісу адкрыецца ў Магілёве 22 жніўня