На Магілёўшчыне ўсе выбарчыя ўчасткі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання гатовыя да правядзення галасавання, у тым ліку і датэрміновага. Пра гэта паведамілі ў абласной выбарчай камісіі.
Паводле слоў суразмоўцаў, на сённяшні дзень вызначана колькасць выбаршчыкаў, уключаных у спісы для галасавання, з улікам гэтага атрымана неабходная колькасць бюлетэняў. Усе ўчасткі для галасавання забяспечаны сродкамі сувязі, 1111 празрыстымі і напаўпразрыстымі скрынямі для бюлетэняў. Пад ахову органамі ўнутраных спраў узяты 703 участкі.
У выбаркаме таксама дадалі, што ў гэту выбарчую кампанію асаблівая ўвага нададзена магчымасць прагаласаваць і выканаць свой грамадзянскі абавязак людзям з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Так, у рэгіёне на ўчастках створана безбар’ернае асяроддзе. Для зручнасці памяшканні, дзе размешчаны ўчасткі для галасавання, абсталяваны пандусамі, поручнямі, устаноўлены кнопкі выкліку членаў участковай камісіі і інш. Для калясачнікаў, якія будуць галасаваць на выбарчых участках, а не дома, прадугледжаны спецыяльныя месцы. Акрамя таго, арганізавана дзяжурства валанцёраў для сустрэчы інвалідаў, людзей сталага ўзросту і іншых асоб, якія маюць патрэбу ў дапамозе.
«Самастойна змогуць прагаласаваць і людзі, у якіх аслаблены зрок. Так, выбаршчыкі са слабым зрокам могуць скарыстацца наяўным ва ўчастковай камісіі павелічальным шклом (лупай). Невідушчаму выбаршчыку, жадаючаму прагаласаваць самастойна, член участковай камісіі выдасць спецыяльны трафарэт і бюлетэнь, азнаёміць з яго зместам і растлумачыць парадак запаўнення», – адзначылі суразмоўцы.
Паводле іх слоў, пры неабходнасці член камісіі дапаможа невідушчаму выбаршчыку ў перамяшчэнні па памяшканні – прайсці да сталоў выдачы бюлетэняў, да кабіны для тайнага галасавання, да скрыні для галасавання, а таксама да выхаду. Таксама дапускаецца дапамога суправаджаючага і іншых асоб.
Маладых грамадзян, якія прыйдуць на выбары ўпершыню, па традыцыі павіншуюць з гэтай падзеяй члены выбарчых камісій, таксама ім будуць уручацца кветкі, сувеніры, спецыяльныя паштоўкі. «Гэта робіцца для таго, каб дзень па сапраўднаму застаўся ў памяці», – рэзюмавалі суразмоўцы.
На тэрыторыі Магілёўскай вобласці ўтворана 739 участкаў для галасавання па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. 12 лістапада ў рэгіёне пачнуць працу 703 участкі для галасавання. Датэрміновае галасаванне не будзе ажыццяўляцца на тых участках, якія ўтвораны ў бальніцах, санаторыях і санаторна-курортных установах, а такіх у Магілёўскай вобласці 36. Асаблівасць іх працы заключаецца ў тым, што спісы выбаршчыкаў там сфарміруюць не за 15 дзён да даты выбараў, а за 2 дні.
Выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаны на 17 лістапада.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.02.2025 - 15:15
Новая экасцежка з'явіцца ў Год добраўпарадкавання ў кожным лясгасе Магілёўскай вобласці
21.02.2025 - 12:58
Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» падвяла вынікі дзейнасці за 2024 год
21.02.2025 - 12:45
Выпускные экзамены у девятиклассников пройдут в школах со 2 по 13 июня
21.02.2025 - 10:46
21.02.2025 - 10:40
Візітка для турзлёту магілёўскай арганізацыі перарасла ў патрыятычны праект да 80‑годдзя Перамогі
21.02.2025 - 09:52
Магілёў уваходзіць у тройку самых азелянёных абласных цэнтраў