УУС Магілёўскага аблвыканкама сумесна з гімназіяй № 3 горада Магілёва плануюць стварыць у 2020 годзе профільны юрыдычны клас на базе ўстановы адукацыі.
Прэзентацыя сумеснага праекта пройдзе ў гімназіі (вул. Ленінская, д. 41) 18 студзеня ў 10.00. Для ўдзелу арганізатары запрашаюць навучэнцаў 7 класаў устаноў адукацыі Магілёва і вобласці. Школьнікаў чакаюць зносіны з аператыўнікамі крымінальнага вышуку, наркакантролю і службы БЭЗ, інспектарамі ДАІ і байцамі АМАП УУС.
Аб падрабязнасцях і парадку залічэння ў юрыдычны клас раскажуць дырэктар школы і начальнік аддзела кадраў УУС, а курсанты Магілёўскага інстытута МУС падзеляцца ўражаннямі аб вучобе ў міліцэйскай ВНУ.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
21.08.2025 - 14:23
Больш за 150 чалавек сталі ўдзельнікамі злёту маладых спецыялістаў у Магілёўскім раёне
19.08.2025 - 12:50
12.08.2025 - 16:40
Беларуска-расійскі форум «Моладзь - за Саюзную дзяржаву» пройдзе ў Магілёве 4-8 верасня
30.07.2025 - 09:39
Ад лекцый да рэальнай працы. Студэнты з БРУ спрабуюць сябе ў справе