УУС Магілёўскага аблвыканкама праводзяцца мерапрыемствы па прафілактыцы і выяўленні правапарушэнняў і злачынстваў у сферы аграпрамысловага комплексу ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення вяснова-палявых работ. Маніторынг накіраваны на забеспячэнне якаснага правядзення пасяўной кампаніі, прадухіленне злачынных замахаў на маёмасць сельскагаспадарчых арганізацый і папярэджанне крадзяжоў.
Штодня ў гаспадаркі выбываюць тэрытарыяльныя рабочыя групы ў складзе прадстаўнікоў падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, Дзяржаўтаінспекцыі, міліцыі грамадскай бяспекі і іншых службаў. Праваахоўнікі ацэньваюць стан і гатоўнасць да работ сельгастэхнікі. Асаблівая ўвага надаецца выяўленню фактаў безгаспадарчасці з боку кіраўнікоў і матэрыяльна адказных асоб арганізацый, абгрунтаванасці расходавання гаруча-змазачных матэрыялаў.
Акрамя таго, міліцыянеры праводзяць рабочыя сустрэчы з кіраўнікамі прадпрыемстваў АПК, прафілактычныя гутаркі з тымі, хто нясе адказнасць за захоўванне таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў.
Супрацоўнікі ДАІ правяраюць наяўнасць адзнак аб праходжанні ва ўстаноўленым парадку дзяржтэхагляду, спраўнасць светлавых прыбораў і абсталяванне транспартных сродкаў і сельскагаспадарчых агрэгатаў святлоадбівальным элементамі, а таксама ацэньваюць фізічны стан вадзіцелей і механізатараў.
У сакавіку на першапачатковым этапе праводзяцца зверкі даных бухгалтарскага ўліку з фактычнай наяўнасцю сельскагаспадарчай і аўтамабільнай тэхнікі ва ўсіх 168 сельскагаспадарчых арганізацыях вобласці. Пра факты неналежнага захоўвання сельскагаспадарчай тэхнікі і камплектуючых да яе старшыням райвыканкамаў накіроўваецца адпаведная інфармацыя з прапановамі па ліквідацыі выяўленых недахопаў.
З мэтай прафілактыкі крадзяжоў, іншых злачынстваў і правапарушэнняў, у тым ліку дробных крадзяжоў і незаконнага абароту афарбаванага дызпаліва і інш., забяспечваецца кантроль за працай вартавой аховы і эксплуатацыяй суб’ектамі гаспадарання аграпрамысловага комплексу транспартных сродкаў.
Вынікі працы тэрытарыяльных органаў унутраных спраў па кантролі за падрыхтоўкай і правядзеннем пасяўной кампаніі 2020 года штодня аналізуюцца, і прымаюцца адпаведныя меры па забеспячэнні якаснага правядзення вясновых палявых работ, прадухіленні злачынных замахаў на таварна-матэрыяльныя каштоўнасці сельскагаспадарчых арганізацый, выяўленне фактаў безгаспадарчасці і бяздзейнасці службовых асоб, адказных за ўказаны кірунак дзейнасці.
Праверкі рабочых груп праходзяць у любы час сутак.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
22.04.2025 - 09:37
Магілёўская асацыяцыя прамыслоўцаў пашырае міжнародныя кантакты (відэа)
17.04.2025 - 09:05