Фінальнае мерапрыемства рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Аднаўленне святынь. Крыніцы Беларусі» пройдзе ў Магілёве 29 жніўня. У гэты дзень валанцёры руху БРСМ «Добрае сэрца» дапамогуць добраўпарадкаваць адразу дзве святыні абласнога цэнтра.
У цэнтры маладзёжнага клопату акажацца тэрыторыя сінагогі іўдзейскай рэлігійнай грамады Магілёва (вул. Вялікая Грамадзянская, 13, гарадскі парк у Падніколлі). Добраахвотнікі БРСМ пакосяць тут траву, прыбяруць будаўнічае смецце, пафарбуюць лаўкі і адлівы.
Таксама будзе добраўпарадкавана тэрыторыя храма ў гонар Раства Іаана Хрысціцеля ў аграгарадку Буйнічы. Тут валанцёры дапамогуць вынесці будаўнічае смецце, памыюць вокны, выраўнуюць участак каля царквы.
Як заўважылі ў абласным камітэце ГА «БРСМ», храм пачалі будаваць у жніўні 2017 года. Ён узводзіцца на сродкі Беларускай Праваслаўнай Царквы і вернікаў на самым краі мемарыяльнага комплексу «Буйніцкае поле», бліжэй да жылога масіва. На гэты момант у храме вядуцца аздобныя працы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.09.2025 - 14:45
10.09.2025 - 11:13
08.09.2025 - 09:14
Моладзь Саюзнай дзяржавы: памяць аб ВАВ - гэта не проста старонкі падручнікаў, а наш маральны шчыт
05.09.2025 - 12:08
Творчыя конкурсы, майстар-класы, экскурсіі: Магілёў прымае фестываль «Моладзь - за Саюзную дзяржаву»
05.09.2025 - 10:25
Яркі старт конкурснай праграмы фестывалю Саюзнай дзяржавы ў Магілёве