Актуальныя пытанні арганізацыі і правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з удзелам старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь Лідзіі Ярмошынай былі разгледжаны на праведзеным у Магілёве абласным семінары-нарадзе кіраўнікоў тэрытарыяльных выбарчых камісій, а таксама адказных работнікаў аблвыканкама і гаррайвыканкамаў, якія курыруюць пытанні выбараў. З улікам сітуацыі з каранавіруснай інфекцыяй і мер супрацьэпідэміялагічнай бяспекі праведзены ён быў у рэжыме відэаканферэнцыі. У яго працы прынялі ўдзел старшыня аблвыканкама Леанід Заяц, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Магілёўскай вобласці Аляксандр Субоцін.
У пачатаку відэаканферэнцыі Леанід Заяц заўважыў, што ўсе бягучыя мерапрыемствы цяперашняй выбарчай кампаніі вобласцю выконваюцца. У прыватнасці, у рэгіёне ўжо задзейнічана 26 тэрытарыяльных выбарчых камісій, у тым ліку адна абласная і 25 раённых.
Першарадная ж увага Лідзіяй Ярмошынай надавалася актуальным пытанням разгортваемай выбарчай кампаніі і некаторым яе асаблівасцям, выкліканым не толькі эпідэміялагічным становішчам, але і вялікай колькасцю прэтэндэнтаў на балаціраванне на найвышэйшую дзяржаўную пасаду ўжо на першапачатковым этапе рэгістрацыі ініцыятыўных груп па зборы подпісаў грамадзян за іх вылучэнне кандыдатамі ў Прэзідэнты краіны.
З 55 заяўнікаў Цэнтрвыбаркам, як вядома, дазволіў прыступіць да збору подпісаў 15. Самыя шматлікія ініцыятыўныя групы ў дзейнага Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і былога кіраўніка «Белгазпрамбанка» Віктара Бабарыкі.
Апошні дзень здачы падпісных лістоў – 19 чэрвеня. Паступаюць яны ў раённыя і гарадскія выбарчыя камісіі ў адпаведнасці з заканадаўчым патрабаваннем толькі ад каардынатараў ініцыятыўнай групы або яе кіраўніка, а таксама непасрэдна ад прэтэндэнта на вылучэнне.
Сярод іншых закранутых старшынёй Цэнтрвыбаркама тэм прэзідэнцкай выбарчай кампаніі – яе фінансаванне, акрэдытацыя назіральнікаў і фарміраванне ўчастковых выбарчых камісій. Адзначалася, што аб’ём выдзяляемых бюджэтных сродкаў на правядзенне выбараў складзе 36,2 млн. рублёў. Значная іх частка будзе накіравана для аплаты працы кіраўнікоў і членаў выбарчых камісій.
Участковыя выбарчыя камісіі будуць задзейнічаны не пазней, чым за 45 дзён да даты выбараў. Ужо зараз акрэдытавана больш за 350 назіральнікаў за імі. У асноўным ад грамадскіх аб’яднанняў «БРСМ» і «Белая Русь», а таксама Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Тэкст mogilevnews.b, фота ўласныя
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
21.02.2025 - 21:06
Анатоль Ісачанка: у аснове поспехаў заўсёды будзе стаяць чалавек - працавіты, сумленны і таленавіты
20.02.2025 - 14:19
18.02.2025 - 19:53
Магілёўская вобласць і Кыргызстан: крокі да ўмацавання супрацоўніцтва
13.02.2025 - 16:49