У ВНУ Беларусі сёлета на бюджэт плануецца прыняць больш за 26 тыс. чалавек, паведаміла першая намесніца міністра адукацыі Ірына Старавойтава на прэс-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БелТА.
«На ўзровень вышэйшай адукацыі ў гэтым годзе плануецца прыняць за кошт сродкаў бюджэту 26,6 тыс. чалавек, што на 0,7% перавышае план прыёму 2018 года. Пры гэтым у дзённай форме атрымання адукацыі павелічэнне аб’ёмаў ажыццяўляецца за кошт медыцынскіх, IT-спецыяльнасцяў, а таксама спецыяльнасцей фізічнай культуры і спорту. У завочнай форме атрымання адукацыі плануецца скарачэнне прыёму на 3,4%», – распавяла Ірына Старавойтава.
На платнай аснове плануецца прыняць 28,2 тыс. чалавек, што на 1,5% перавышае план прыёму 2018 года. «У дзённай форме атрымання адукацыі павелічэнне аб’ёмаў ажыццяўляецца за кошт IT-спецыяльнасцей і спецыяльнасцей фізічнай культуры і спорту. У завочнай форме плануецца скарачэнне прыёму на 0,8%», – адзначыла першы намеснік міністра.
Усяго ў 2019 годзе ў ВНУ Рэспублікі запланавана прыняць 54,7 тыс. чалавек, што на 1% больш за план прыёму мінулага года. Прыём дакументаў будзе ажыццяўляць 49 ВНУ, з іх 42 – дзяржаўнай формы ўласнасці і 7 прыватнай.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.01.2021 - 12:31
13.01.2021 - 15:27
13.01.2021 - 15:03
13.01.2021 - 11:34
05.01.2021 - 14:41
Валанцёры БРСМ і БРПА напярэдадні Калядаў перададуць падарункі больш за паўсотні дзяцей
30.12.2020 - 10:28