Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі і інфармацыйныя дырэкцыі каналаў АНТ і СТВ падрыхтавалі сумесны сацыяльна-палітычны
праект, які прадэманструе найлепшыя дасягненні Беларусі за гады суверэнітэту. Прэм’ера штотыднёвай праграмы «Зроблена!» адбудзецца 3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе медыяхолдынга.
Добраўпарадкаваныя і камфортныя гарады з развітой транспартнай інфраструктурай, прызнана высокі ўзровень медыцынскага абслугоўвання, адукацыі, навукі і IT-галіны, мадэрнізаваныя гаспадаркі і аб’екты прамысловага сектара, іншыя ключавыя аспекты нашага жыцця – вынік агульнай справы мільёнаў беларусаў. У праекце «Зроблена!» аўтары-карэспандэнты прадставяць гледачам шырокую панараму суверэннай гісторыі Беларусі, прасачыўшы за тым, як год за годам выконваюцца даручэнні кіраўніка дзяржавы.
Для зручнасці гледачоў тэлеканалы «Беларусь 1», «Беларусь 24», АНТ, СТБ і «РТР-Беларусь» пакажуць усе фільмы з цыкла «ЗРОБЛЕНА!» у прайм-тайм – штотыдзень адзін уласны выпуск і дзве працы калег па творчым цэху.
Прэм’ера першага выпуску аўтарскага агенцтва тэленавін, прысвечанага брэндам і навінкам айчыннага машынабудавання, – 3 ліпеня ў 20.40 на «Беларусь 1».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 09:15
21.11.2025 - 11:17
18.11.2025 - 17:59
Павышэнне эканамічнай бяспекі: у Магілёве адбыўся семінар па падтрымцы айчыннага вытворцы
18.11.2025 - 12:13
Стала вядома, калі ў Магілёўскай вобласці зазіхацяць прылаўкі крам
18.11.2025 - 09:41
Магілёўская вобласць заклала ў стабфонд 18 тыс. тон агародніны і яблыкаў
17.11.2025 - 15:00