Міжнародны музычны фестываль «Вялікая бард-рыбалка» з гэтага года запускае новы праект «Адэскі дворык». Гэта будзе ўжо чацвёртая па ліку канцэртная пляцоўка, якая працуе ў рэжыме рэальнага часу ў асноўныя фестывальныя дні. Музычны форум пройдзе традыцыйна на беразе Чыгірынскага вадасховішча ў пасёлку Грудзічына Быхаўскага раёна 26-28 ліпеня. Пра гэта паведамілі падчас пасяджэння аргкамітэта ў Быхаўскім райвыканкаме.
На «Адэскім дворыку» будуць гучаць песні, анекдоты, выступаць КВЗэншчыкі і гумарысты, а разбавяць праграму кулінарныя шоу з вядомым адэсітам, тэлевядучым і знаўцам Барысам Бурдой. Гледачам прапануюць заняць месцы за стыльна аформленымі столікамі і будуць частаваць стравамі адэскай кухні. Дарэчы, Барыс Аскаравіч узяўся правесці майстар-класы з дэгустацыяй па падрыхтоўцы такіх адэскіх смачнасцяў, як ікра шчупака па-бесарабскі, сырая баклажанавая ікра і фаршмак па-святочнаму. Падчас кулінарных шоу будуць праводзіцца прэзентацыі, розыгрышы і конкурсы.
Вядучымі, арганізатарамі і ўдзельнікамі гумарыстычнай праграмы стануць расійскія аўтары-выканаўцы Марат Фахртдзінаў і Віктар Баранаў, у творчай скарбонцы якіх нямала вясёлых песень, а многія з іх ужо сталі народнымі. У праграме «Адэскага дворыка» будуць задзейнічаны папулярныя беларускія артысты арыгінальнага жанру, удзельнікі шматлікіх тэлевізійных шоу і праграм Андрэй Баравой і Уладзімір Нікалаеў, больш вядомыя шырокаму колу гледачоў як дуэт «Піва ўдваіх». На гэтай жа пляцоўцы пройдзе брэйн-рынг па аўтарскай песні, конкурсы па падрыхтоўцы ухі і бутэрбродаў. Таксама будуць дэманстравацца рэтрафільмы і дыяфільмы з творчым агучваннем. Песні і гумар будуць гучаць да самай раніцы, а завершаць працу пляцоўкі 26 і 27 ліпеня тэматычныя дыскатэкі з удзелам народнай артысткі Расіі Людмілы Татаравай і легендай беларускага фітнесу Наталляй Наважылавай.
Мерапрыемства стартавала ў 2010 годзе і стала візітоўкай музычна-фестывальнага жыцця Магілёўскай вобласці. За 9 гадоў форум наведалі больш за 15 тыс. гледачоў, музыкантаў і артыстаў з 14 краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Польшчы, Славакіі, Германіі, Чэхіі, Ізраіля, ЗША, Літвы, Латвіі, Італіі, Балгарыі.
Генеральны партнёр праекта – ААТ «Магатэкс», афіцыйны партнёр – булачна-кандытарская кампанія «Дамачай», інфармацыйныя партнёры – БЕЛТА «СБ. Беларусь сегодня», Альфа Радыё, тэлеканал СТВ, тэлерадыёкампанія «Магілёў» і інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасці».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 14:51
Мультымедыйная выстава «Рухавыя палотны: Вінцэнт Ван Гог» адкрыецца ў музеі Масленікава 26 красавіка
24.04.2025 - 12:00
23.04.2025 - 14:33
Магілёў рыхтуецца да святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі (відэа)
23.04.2025 - 10:42
Магілёўскі абласны тэатр лялек запрашае на захапляльную экскурсію