RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Выдатным жыхарам Прыдняпроўскага краю ўручылі спецыяльныя пасведчанні аб занясенні іх імёнаў у Кнігу славы Магілёўшчыны

Выдатным жыхарам Прыдняпроўскага краю ўручылі спецыяльныя пасведчанні аб занясенні іх імёнаў у Кнігу славы Магілёўшчыны па выніках 2019 года. Урачыстая цырымонія адбылася на плошчы Славы падчас святочнага канцэрта «Люблю цябе, Радзіма слаўная мая!», прысвечанага Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Заслужаных узнагарод было ўдастоена сем жыхароў рэгіёна:

Аляксей Беланожка – епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім, кіраўнік Бабруйскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы (з’яўляецца лаўрэатам прэміі Магілёўскага аблвыканкама «Чалавек года», узнагароджаны ордэнам Дружбы, удастоены звання «Ганаровы грамадзянін горада Бабруйска»;

Галіна Саўчанка – дырэктар ДУ «Каменскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат» (узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі», медалём Беларускай Праваслаўнай царквы святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай);

Дзмітрый Паўлючэнка – вядучы аграном ААТ «Горкілён» (узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі»);

Мікалай Белакурскі – трактарыст-машыніст ААТ«Рассвет імя К. П. Арлоўскага» Кіраўскага раёна (узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», сярэбраным медалём за дасягнутыя поспехі ў развіцці народнай гаспадаркі СССР, ордэнам Пашаны);

Валянціна Клімовіч – аператар машыннага даення ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага» Кіраўскага раёна (узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі», ордэнам Пашаны);

Зінаіда Лёвачкіна – начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Асіповіцкім раёне (узнагароджана ордэнам Пашаны);

Аляксандр Багель – дырэктар ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага»(узнагароджаны медалём«За працоўныя заслугі»).

Віншуючы заслужаных людзей вобласці з занясеннем іх імёнаў у Кнігу славы Магілёўшчыны, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц адзначыў, што свяшчэнная памяць аб гераічным подзвігу, здзейсненым у імя Перамогі, дапамагае не дапускаць трагічных памылак, здабываць урокі з мінулага. «Наш народ самастойна абраў свой шлях – гэта шлях міру і стварэння, – канстатаваў кіраўнік рэгіёна. – Мы пабудавалі суверэнную дзяржаву, якая карыстаецца высокім аўтарытэтам і павагай у свеце, у якой камфортна жыць, вучыцца, працаваць, гадаваць дзяцей і ўнукаў. Грамадзянская згода, справядлівасць–гэта фундаментальныя каштоўнасці, якія леглі ў аснову нашай дзяржаўнасці, беларускай мадэлі развіцця. Падмурак сучаснай моцнай і квітнеючай Беларусі закладвалі нашы ветэраны працы. І цяпер іх справу працягвае кожны з нас, сваёй штодзённай працай і творчым натхненнем. Разам мы будуем прамысловыя і сельскагаспадарчыя аб’екты, жылыя дамы, новыя школы, дзіцячыя сады і спартыўныя арэны. Мы ганарымся тым, што Прыдняпроўскі край уносіць важкі ўклад у паступальнае развіццё нашай дзяржавы».

У сваю чаргу Аляксандр Багель, звяртаючыся да моладзі, падкрэсліў: «Не трэба бегчы за міфічнымі каштоўнасцямі далёка ад радзімы. Усяго можна дасягнуць тутупартай працай і талентам».

За дасягнутыя вынікі ў працы ганаровыя граматы Магілёўскага аблвыканкама таксама атрымалі Магілёў, Глускі і Асіповіцкі раёны. Акрамя таго, медыцынскім работнікам абласнога цэнтра быў зроблены асаблівы падарунак–сертыфікат на набыццё аўтамабіляў хуткай дапамогі.

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая