Юныя магілёўцы, навучэнцы аб’яднання па інтарэсах «Усходнія адзінаборствы» Абласнога цэнтра творчасці, вярнуліся з медалямі з Кішынёва (Малдова), дзе завяршыўся першы моладзевы Кубак Усходняй Еўропы па vovinam. Пра гэта паведаміў педагог аддзела фізічнага выхавання ўстановы дадатковай адукацыі Сяргей Пухальскі.
Марыя Юрчанка заняла першае месца ў тэхнічных відах, Трафім Кісялёў узяў золата ў паядынках і бронзу ў тэхнічных відах, а Уладзіслаў Пярэдня паказаў трэці вынік у паядынках.
Удзелу ў спаборніцтве папярэднічала мэтанакіраваная падрыхтоўка, рэгулярныя трэніроўкі і паспяховае выступленне на нацыянальных спаборніцтвах. Гонар Беларусі ў гэтым еўрапейскім турніры адстойвалі спартсмены з Магілёва, Віцебска і Шуміліна, усяго 20 чалавек.
Сапернікамі нашых дзяцей былі каманды з Малдовы і Румыніі. Беларуская зборная ва ўсіх катэгорыях заваявала 10 залатых, 10 сярэбраных і 15 бронзавых медалёў і паказала другі камандны вынік.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
11.08.2025 - 09:33
Хакеісты «Магілёва» былі мацнейшымі за «Славуціч» у матчы Кубка Салея
07.08.2025 - 08:47
«Магілёў» і «Славуціч» атрымалі перамогі ў матчах Кубка Салея
23.07.2025 - 14:47
Магілёўскія «Львы» гатовы да сезона: новыя зоркі, амбіцыйныя мэты, а лёд гарыць пад канькамі
16.07.2025 - 13:04