Выхаванец Магілёўскай гарадской СДЮШАР «Багіма» Ягор Шрамкоў выйграў бронзу на этапе Кубка свету па спартыўнай гімнастыцы, які завяршыўся ў Котбусе (Германія).
Медальным для беларуса стаў яго каронны від праграмы – апорны скачок. У фінальных стартах Ягор Шрамкоў зарабіў 14,749 бала. Для параўнання: ацэнка пераможцы, украінца Ігара Радзівілава – 14,849 бала. Апярэдзіў беларускага спартсмена і прадстаўнік Дамініканскай Рэспублікі Одрыс Рэйес, які зарабіў 14,754 пункта.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая