Выкарыстанне беспілотнікаў у месцах спаборніцтваў і каля гасцініц забаронена на час II Еўрапейскіх гульняў, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Беларусі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 мая падпісаў указ нумар 191 «Аб мерах бяспекі ў перыяд правядзення II Еўрапейскіх гульняў 2019 года». Ён апублікаваны на інтэрнэт-партале pravo.by. Згодна з дакументам, у Мінску і Мінскім раёне з 17 чэрвеня па 2 ліпеня ўводзяцца дадатковыя меры бяспекі.
Указам устанаўліваецца забарона на выкарыстанне беспілотных лятальных апаратаў і авіямадэлей на спартыўных аб'ектах і ў іншых месцах спаборніцтваў. Забаронена выкарыстоўваць беспілотнікі каля гасцініц і іншых месцаў размяшчэння гасцей і ўдзельнікаў II Еўрапейскіх гульняў, у фан-зонах. Выключэнне зроблена толькі для дронаў, якія належаць дзяржорганам і выкарыстоўваюцца ў мэтах, звязаных з правядзеннем II Еўрапейскіх гульняў.
«Будуць уведзены і часовыя абмежаванні руху транспартных сродкаў у Мінску пры неабходнасці. Таксама будуць выдзяляцца спецыяльныя палосы руху - канструктыўна або шляхам нанясення сімволікі Еўрапейскіх гульняў. Яны будуць выкарыстоўвацца для спынення, стаянкі, руху транспарту, задзейнічанага ў забеспячэнні правядзення спаборніцтваў», - гаворыцца ў паведамленні на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Службовым асобам органаў дзяржаўнага пажарнага нагляду і Дзяржпрамнагляду прадастаўляецца права ў выключных выпадках, звязаных з надзвычайнымі абставінамі, праводзіць пазапланавыя праверкі і маніторынгі на спартыўных аб'ектах, у месцах размяшчэння ўдзельнікаў Еўрапейскіх гульняў і ў фан-зонах. Гэтыя наглядныя мерапрыемствы праводзяцца па рашэнні міністра па надзвычайных сітуацыях.
Работнікам аховы гасцініц і аналагічных сродкаў размяшчэння, прызначаных для знаходжання ўдзельнікаў Еўрапейскіх гульняў, дазваляецца праводзіць асабісты надгляд, надгляд рэчаў і дакументаў, транспарту.
Рэалізацыя дакумента пасадзейнічае бяспечнаму правядзенню ў Беларусі II Еўрапейскіх гульняў. Указ уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.
II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. Больш за 4 тыс. атлетаў з 50 краін разыграюць 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту.
Беларусь атрымала права на правядзенне II Еўрапейскіх гульняў 21 кастрычніка 2016 года па выніках галасавання дэлегатаў з 50 краін на 45-м пасяджэнні Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў у Мінску.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.02.2025 - 15:15
Новая экасцежка з'явіцца ў Год добраўпарадкавання ў кожным лясгасе Магілёўскай вобласці
21.02.2025 - 12:58
Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» падвяла вынікі дзейнасці за 2024 год
21.02.2025 - 12:45
Выпускные экзамены у девятиклассников пройдут в школах со 2 по 13 июня
21.02.2025 - 10:46
21.02.2025 - 10:40
Візітка для турзлёту магілёўскай арганізацыі перарасла ў патрыятычны праект да 80‑годдзя Перамогі
21.02.2025 - 09:52
Магілёў уваходзіць у тройку самых азелянёных абласных цэнтраў