RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Вынікі ўступнай кампаніі на бюджэтныя месцы падвялі ў ВНУ Магілёва

У ВНУ Магілёва падвялі вынікі ўступнай кампаніі на бюджэтныя месцы.

У Беларуска-Расійскі ўніверсітэт на дзённае навучанне дакументы падалі 354 абітурыенты. Найбольш запатрабаванай аказалася спецыяльнасць «Транспартная лагістыка» - 3,7 чалавека на месца. На завочную форму навучання дакументы падалі 65 абітурыентаў. Самы вялікі конкурс быў на спецыяльнасць «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» - 13,1 чалавека на месца.

Аднак не ўсе бюджэтныя месцы ўдалося закрыць. З 30 ліпеня па 1 жніўня БРУ аб'яўляе дадатковы набор на дзённую форму навучання па спецыяльнасцях «Тэхналогія машынабудавання», «Тэхналагічнае абсталяванне машынабудаўнічай вытворчасці», «Абсталяванне і тэхналогія зварачнай вытворчасці», «Аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей», «Пад'ёмна-транспартныя, будаўнічыя, дарожныя машыны і абсталяванне».

У Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова заявы на дзённую форму навучання падаў 631 абітурыент на 304 бюджэтныя месцы, г.зн. сярэдні конкурс склаў 2,1 чалавека. На завочную скарочаную форму навучання - 270 чалавек на 140 месцаў, г.зн. конкурс - 1,9 чалавека. Самай запатрабаванай аказалася спецыяльнасць "Рамана-германская філалогія» - амаль 5 чалавек на месца. Таксама, традыцыйна, карысталіся попытам такія спецыяльнасці, як «Лагапедыя» і «Псіхалогія». Усе бюджэтныя месцы закрыты і дадатковага набору ў гэтым годзе праводзіцца не будзе.

У Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання дакументы на дзённую форму навучання падалі 382 абітурыенты. Найбольш папулярная спецыяльнасць - «Тэхналогія хлебапякарнай, макароннай, кандытарскай вытворчасці і харчканцэнтратаў» - 2,25 чалавека на месца. На завочную скарочаную форму навучання дакументы падалі 290 абітурыентаў. Але не ўсе бюджэтныя месцы аказаліся ўкамплектаваны. З 30 ліпеня па 1 жніўня аб'яўляецца дадатковы набор на спецыяльнасць «Машыны і апараты харчовых вытворчасцяў».

Прыём дакументаў у ВНУ на платнай аснове, без уступных выпрабаванняў працягнецца па 4 жніўня.

mogilevnews.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая