Вызначана найлепшая дзясятка спартсменаў Магілёўскай вобласці па выніках выступленняў на афіцыйных міжнародных спаборніцтвах у 2018 годзе. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама.
«Гэта прадстаўнікі розных відаў спорту, параўноўваць вынікі якіх складана, таму тут няма размеркавання месцаў з першага па апошняе – усе дастойныя і расстаўлены не па сабраных медальных ураджаях, а па алфавіце», – удакладнілі суразмоўцы.
Дзясятку найлепшых склалі: Дынара Алімбекава (біятлон), Наталля Варакіна (жаночая барацьба), Юрый Голуб (біятлон, лыжныя гонкі – інваспорт), Арцём Коласаў (дзюдо), Ірына Курачкіна (жаночая барацьба), Надзея Макарчанка (веславанне на байдарках і каноэ), Дзяніс Махлай (веславанне на байдарках і каноэ), Дар’я Навумава (цяжкая атлетыка), Ніна Савіна (лёгкая атлетыка), Заліна Сідакова (жаночая барацьба).
У 2018 годзе спартсмены Магілёўскай вобласці на алімпіядах, чэмпіянатах, першынствах свету і еўропы сталі ўладальнікамі 126 медалёў рознай вартасці, у тым ліку 85 – па алімпійскіх відах спорту. Упершыню ў гісторыі магілёўскага спорту Дзінарай Алімбекавай і Юрыем Голубамзаваяваны залатыя медалі на зімовых Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях адпаведна.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 12:53
Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў важнейшыя прагнозныя параметры развіцця Беларусі на 2026 год
31.10.2025 - 17:49
30.10.2025 - 18:06
Выкананне Дырэктывы №1 у Магілёўскай вобласці абмеркавалі на пасяджэнні аблвыканкама
29.10.2025 - 08:34
Анатоль Ісачанка на адкрыцці «Залатога шлягера»: гэта брэнд не толькі рэгіёну, але і ўсёй Беларусі