Вызначана найлепшая дзясятка спартсменаў Магілёўскай вобласці па выніках выступленняў на афіцыйных міжнародных спаборніцтвах у 2019 годзе. У яе ўвайшлі тыя, хто паспяхова выступіў на чэмпіянатах свету, Еўрапейскіх гульнях, паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама.
«Гэта прадстаўнікі розных відаў спорту, параўноўваць вынікі якіх складана, таму тут няма размеркавання месцаў з першага па апошняе – усе вартыя і расстаўленыя не па сабраным медальным ураджаі, а па алфавіце», – удакладнілі суразмоўцы.
Дзясятку найлепшых склалі: Ігар Бокій (плаванне, інваспорт), Арцём Віннік (кікбоксінг), Анжэла Жылінская (самба), Ірына Курачкіна (барацьба жаночая), Кацярына Кавалёва (бокс), Дар’я Навумава (цяжкая атлетыка), Надзея Макарчанка (веславанне на байдарках і каноэ), Ілья Палазкоў (сучаснае пяцібор’е), Крысціна Ціманоўская (лёгкая атлетыка), Вера Хвашчынская (шашкі).
У 2019 годзе спартсмены Магілёўскай вобласці на алімпіядах, чэмпіянатах, першынствах свету і Еўропы сталі ўладальнікамі 142 медалёў рознай вартасці, у тым ліку 103 – па алімпійскіх відах спорту. Гэта найлепшы паказчык за апошнія 20 гадоў (2018 год – 126 медалёў, 2017 год – 129 медалёў).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.08.2025 - 10:18
Хакеісты «Дынама-Шынніка» рыхтуюцца да старту ў новым сезоне МХЛ
19.08.2025 - 09:17
Магіляўчанін Ягор Шарамкоў выступіць на чэмпіянаце свету па спартыўнай гімнастыцы ў Інданезіі
18.08.2025 - 09:12
Сталі вядомы пераможцы чэмпіянату Беларусі па цяжкай атлетыцы
14.08.2025 - 11:37
Новыя спартовыя пляцоўкі з'явіліся ў адзінаццаці школах Магілёва