Вызначаны пераможцы абласнога конкурсу па спартыўных турысцкіх паходах, прысвечанага 75-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў метадыст аддзела турызму, спартыўнага арыентавання і экскурсій ДУДА «Абласны цэнтр творчасці» Цімур Таіраў.
Суразмоўца растлумачыў, што турысцкія паходы ажыццяўляюцца навучэнцамі ў асноўным у летні аздараўленчы перыяд. Хлопцы і дзяўчаты асвойваюць жыццёва важныя навыкі(арыентаванне на мясцовасці, пераадоленне водных і забалочаных участкаў, падрыхтоўка ежы ў палявых умовах, аказанне даўрачэбнай дапамогі), знаёмяцца з прыродай і гісторыяй роднага краю. А на конкурс, які з’яўляецца штогадовым, прадастаўляюцца справаздачы.
Сёлета ўдзел у спаборніцтве прымалі Краснапольскі, Круглянскі, Чэрыкаўскі раёны і горад Бабруйск. Журы ацэньвала справаздачы па розных крытэрыях: складанасць, навізна, бяспека, напружанасць, карыснасць. Быў адзначаны высокі ўзровень правядзення паходаў, зместу і метадычнага афармлення дакументаў.
Вынікі падводзіліся па пешаходным, водным, веласіпедным відах турызму 1-й і 2-й катэгорыі складанасці.
Турысцкія групы (пераможцы і прызёры конкурсу) узнагароджаны дыпломамі галоўнага ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама. Месцы размеркаваліся наступным чынам:
Пешаходныя паходы першай катэгорыі складанасці:
1 месца–ДУА «Краснапольскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці» (кір. Васільеў С. Л.).
Веласіпедныя паходы першай катэгорыі складанасці:
1 месца – ДУА «Цэнтр турызму, краязнаўства і экскурсій дзяцей і моладзі г. Бабруйска» (кір. Барынаў К. М.).
Веласіпедныя паходы другой катэгорыі складанасці:
1 месца – ДУА «Цэнтр турызму, краязнаўства і экскурсій дзяцей і моладзі г. Бабруйска» (кір. Барынаў К. М.);
2 месца– ДУДА «Круглянскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Вясёлка”» (кір.Верам’ёў В. К.).
Водныя паходы першай катэгорыі складанасці:
1 месца – ДУА «Цэнтр турызму, краязнаўства і экскурсій дзяцей і моладзі г. Бабруйска» (кір.Руновіч Д. Л.);
2 месца– ДУА «Краснапольскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці» (кір. Васільеў С. Л.),
3 месца– ДУДА «Чэрыкаўскі цэнтр дзіцячага і юнацкага турызму, краязнаўства і экскурсій» (кір. Трыфаненка В. В.).
Найлепшыя справаздачы аб паходах прымуць удзел у рэспубліканскім этапе спаборніцтваў у дысцыпліне «Спартыўныя турысцкія паходы».
Вольга Емельянава
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01
23.04.2025 - 12:49
Ад футбольных палёў да воркаўт-зон: якія новыя пляцоўкі з'явяцца ў Магілёве (відэа)